«Ведаем мы пра ахоўную зону і „Дарогу сьмерці“. Будзем праектаваць з улікам усіх абмежаваньняў», — сказаў у інтэрвію Свабодзе галоўны архітэктар Менскай вобласьці Вадзім Нікалаенка.
У менскім Літаратурным музэі Максіма Багдановіча прайшла вечарына памяці беларускага мовазнаўцы Зьмітра Саўкі, на якой прэзэнтавалі ягоную пасьмяротна выдадзеную кнігу «Беларуская цывілізацыя ў Амэрыцы» — пра гісторыю Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня.
14 траўня ў ізраільскім Тэль-Авіве пройдзе першы паўфінал міжнароднага песеннага конкурсу «Эўравізія», у якім Беларусь будзе ўдзельнічаць 16-ы раз. Свабода прыгадвае асноўныя факты беларускага ўдзелу.
Эканаміст Зьміцер Крук адзначае: няма ніякага афіцыйнага пацьверджаньня, што перамовы з МВФ пачнуцца неўзабаве, няма афіцыйнай інфармацыі пра чарговую праграму МВФ.
Пасьля трагедыі ў маскоўскім Шарамецьеве, дзе ў пажары на борце самалёта загінуў 41 чалавек, Свабода высьвятляла, як падрыхтаваныя ратавальныя службы Нацыянальнага аэрапорту «Менск» і якія надзвычайныя здарэньні бывалі з самалётамі авіякампаніі «Белавія».
Грамадзкага актывіста з Інгушэціі Ізмаіла Нальгіева, якога затрымалі 8 траўня ў аэрапорце «Менск-2», вырашылі дэпартаваць зь Беларусі. Каго яшчэ, за што, куды і як высылаюць зь Беларусі — у расьсьледаваньні Свабоды.
Андрэй Бурдзянкоў прадаў кватэру, каб зьбіраць і публікаваць на сваім сайце graves.bу зьвесткі пра магілы беларусаў: «Таму што мне гэта неверагодна цікава».
Расейскія ўлады заяўляюць пра спробы фальсыфікацый гісторыі другой сусьветнай вайны. Свабода з дапамогай прафэсійных гісторыкаў сабрала дзясятку фальсыфікацыяў той вайны, якія застаюцца ў беларускіх школьных падручніках і агучваюцца ў дзяржаўных СМІ Беларусі.
Міліцыя з ужываньнем сілы не пусьціла жыхароў і журналістаў на паседжаньне ў адміністрацыі Першамайскага раёну Менску. Патрэбнае забудоўшчыкам рашэньне было ўхваленае.
Пад дзьвярыма сабраліся два дзясяткі чалавек, яны падалі пісьмовыя заявы, каб прысутнічаць на камісіі, але іх не пусьцілі.
У Менску ў цэнтры «БелЭкспа» адкрылася XXIII Міжнародная спэцыялізаваная выстава «СМІ Беларусі». У выставе ўдзельнічаюць больш за 50 суб’ектаў медыйнага поля Беларусі. У форуме ўпершыню бярэ ўдзел Беларуская асацыяцыя журналістаў і шэраг незалежных мэдыяў.
Намесьнік старшыні адміністрацыі Цэнтральнага раёну Менску Дзяніс Жыбуль выступіў супраць будаўніцтва шматпавярховага паркінгу на 900 машына-месцаў, які «Менскграда» прапануе пабудаваць у сталіцы паміж вуліцамі Кісялёва і Чычэрына.
Пасьля прыняцьця Вярхоўнай Радай закону аб выключным статусе ўкраінскай мовы як дзяржаўнай Свабода распытала беларускіх палітыкаў і грамадзкіх дзеячоў, як можа было б адаптаваць украінскі досьвед у Беларусі.
Прафэсар Юры Бандажэўскі, які пасьля турэмнага зьняволеньня зьехаў зь Беларусі, прадставіў вынікі маніторынгу радыяактыўнасьці і стану здароўя дзяцей з раёнаў Украіны, што прылягаюць да Чарнобыльскай зоны адчужэньня.
25 красавіка адзначае юбілей Зінаіда Бандарэнка — народная артыстка Беларусі, самы пазнавальны твар Беларускай тэлевізіі, дзе яна працавала амаль 40 гадоў.
Міжнародныя экспэрты на замову грамадзкага аб’яднаньня «Экадом», Беларускай партыі «Зялёныя» і Беларускай антыядзернай кампаніі правялі аналіз стрэс-тэстаў БелАЭС і выдалі рэкамэндацыі для Дзяржатамнагляду Беларусі.
У менскіх кінатэатрах Silver Screen перад сэансамі паказваюць трэйлер новага расейскага прапагандысцкага фільму «Данбас. Ускраіна» з запрашэньнем на прэм’еру 12 чэрвеня. Аднак і сетка Silver Screen, і «Кінавідэапракат» заяўляюць, што гэты фільм у Беларусі дэманстравацца ня будзе.
Ва Ўкраіне завяршыўся другі тур прэзыдэнцкіх выбараў. Ідзе падлік галасоў, але экзыт-полы паказваюць, што перамогу з істотным адрывам здабывае вядомы шоўмэн Уладзімір Зяленскі.
Грамадзкія актывісты, прадстаўнікі палітычных партый і рухаў, гісторыкі распрацавалі плян абароны народнага мэмарыялу Курапаты на бліжэйшы час: змаганьне за вяртаньне крыжоў, звароты да ўладаў, крыжовыя шляхі і малітвы.
Сцэнар абыходжаньня з адпрацаваным ядзерным палівам Беларускай АЭС будзе прадугледжваць яго перапрацоўку ў Расеі і вяртаньне на захаваньне ў Беларусі.
Загрузіць яшчэ