Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галоўны ідэоляг Сьветлагорскага раёну абвергла рассылку інструкцыі па працы з журналістамі


Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock
Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock

У інтэрнэце зьявіўся здымак ліста, які нібыта разаслалі па сельскіх гаспадарках Сьветлагорскага раёну Гомельскай вобласьці. Ліст мае назву «Альгарытм дзеяньня кіраўніка і супрацоўнікаў арганізацыі пры працы са СМІ».

Галоўны ідэоляг раённай адміністрацыі Ала Маньковіч у інтэрвію Свабодзе назвала «Альгарытм» грубай фальшыўкай.​

У лісьце рэкамэндуецца не даваць інтэрвію і наагул не размаўляць з журналістамі, якія прадстаўляюцца «фрылансэрамі», прадстаўнікамі «Белсату» ці БАЖ. Пры зьяўленьні такіх журналістаў прапануецца адразу ж зьвязацца з кіраўніцай аддзелу ідэалягічнай працы, культуры і па справах моладзі Сьветлагорскага райвыканкаму Алай Маньковіч альбо яе намесьнікам Канстанцінам Пятроўскім. У лісьце пазначаныя іх мабільныя тэлефоны.

Свабода набрала пазначаны ў лісьце нумар мабільнага тэлефона, ён сапраўды належаў галоўнаму ідэолягу раёну Але Маньковіч. Яна была вельмі зьдзіўленая і папрасіла зачытаць ліст цалкам. Запыталася, ці ёсьць на лісьце нечы подпіс, каму ён накіраваны:

«Мы такіх дакумэнтаў не публікавалі, не рассылалі. Гэта падробка, фальшыўка. Ня ведаю, хто яе аўтар, але калі нават надрукаваныя нумары мабільнікаў, нас хацелі падставіць. Няўжо вы думаеце, што ў час такіх разьвітых тэхналёгій мы будзем так груба працаваць?» — абурылася Ала Віктараўна.

Яна дадала, што аддзел ідэалёгіі заўсёды шчыльна працуе з журналістамі, у тым ліку і з карэспандэнтамі Свабоды, і нагадала, што дае камэнтары і адказвае на вострыя пытаньні, напрыклад, пра экалёгію, пра завод беленай цэлюлёзы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG