Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску адкрыўся зьезд Беларускага ПЭН-Цэнтру


Уручэньне прэміі Насці Захарэвіч
Уручэньне прэміі Насці Захарэвіч

Зьезд пачаўся з уганараваньня прэміяй імя Алеся Адамовіча, ляўрэатамі якой сёлета сталі Наста Захарэвіч і Вячаслаў Ракіцкі.

У 11.35 старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтру Тацяна Нядбай пачала выступаць са справаздачай. Пачала яна зь вершаў Анатоля Сыса — сёньня паэту споўнілася б 60 гадоў. У залі Палаца мастацтваў, дзе праходзіць зьезд, — фотавыстава, прысьвечаная Анатолю Сысу.

«Для мяне пасада старшыні 2 гады таму была нечаканая. За гэтыя 2 гады я шмат чаго зразумела. Яны былі досыць складаныя», — прызналася спадарыня Нядбай. Тацяна назвала дзясятак прозьвішчаў людзей, якія былі прынятыя ў сябры ПЭНу. Коратка паведаміла, што за парушэньне статуту былі выключаныя Павал Севярынец і Глеб Лабадзенка.

Яна пералічыла прэміі і фэстывалі, якія заснаваў ПЭН-Цэнтар, курсы крэатыўнага пісьма для моладзі, адноўленую перакладчыцкую майстэрню.

Таксама сёньня ў межах зьезду чакаецца абвяшчэньне ляўрэата перакладчыцкай прэміі імя Карласа Шэрмана. Яго назавуць у 16.00.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG