Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ляўрэатам прэміі Гедройця стаў Ільля Сін

абноўлена

Ільля Сін
Ільля Сін

Ляўрэатам прэміі Гедройця стаў Ільля Сін, аўтар кнігі «Libido​». Пераможца атрымае 14 тысяч рублёў.

Каго яшчэ ўзнагародзілі?

Другое месца журы прысудзіла Міхалу Андрасюку за кнігу «Поўня». Узнагарода — творчы адпачынак у Балтыйскім цэнтры пісьменьнікаў і перакладчыкаў на востраве Готлянд у Швэцыі.

На трэцім месцы — Алена Брава з кнігай «Садомская яблыня».

Фундатарам ІІІ месца прэміі Гедройця сёлета выступае Беларуская служба Радыё Свабода, якая гарантуе выпуск аўдыёкнігі прызэра.

Сёлета ўпершыню ўручаная ўзнагарода ў намінацыі «Выбар Алексіевіч». Нобэлеўская ляўрэатка абрала Сяргея Календу і падаравала тэлефон iPhone Xr.

Хто прэтэндаваў на прэмію?

У кароткі сьпіс прэміі Гедройця ўвайшлі 6 кніг:

  • Міхал Андрасюк. Поўня.
  • Алена Брава. Садомская яблыня.
  • Сяргей Календа. Часам панкі паміраюць.
  • Ільля Сін. Libido.
  • Юлія Шарова. Вяртаньне Ліліт.
  • Сяргей Шупа. Падарожжа ў БНР.

Заснавальнікамі літаратурнай узнагароды выступілі амбасада Польшчы ў Беларусі, Польскі інстытут у Менску, Беларускі ПЭН-цэнтар і Саюз беларускіх пісьменьнікаў.

Што важна ведаць пра прэмію Гедройця

Прэмія народжанага ў Менску польскага інтэлектуала Ежы Гедройця заснаваная Беларускім ПЭН-Цэнтрам, Саюзам беларускіх пісьменьнікаў і Польскім Інстытутам у Менску ў 2011 годзе. Яна ўручаецца за найлепшую кнігу ў жанры мастацкай i дакумэнтальнай прозы.

Ляўрэаты прэміі

  • Павал Касьцюкевіч з кнігай «Зборная РБ па негалоўных відах спорту» (2012);
  • Уладзімер Някляеў з кнігай «Аўтамат з газіроўкай з сыропам і без» (2013);
  • Ігар Бабкоў з кнігай «Хвілінка: Тры гісторыі» (2014);
  • Віктар Казько з кнігай «Час зьбіраць косьці» (2015);
  • Макс Шчур з кнігай «Завяршыць гештальт» (2016);
  • Зьміцер Бартосік з кнігай​ «Быў у пана верабейка гаварушчы» (2017);
  • Уладзімер Арлоў з кнігай «Танцы над горадам»​ (2018).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG