11 лютага ў славацкай Жыліне стартуе міжнародны хакейны турнір Slovakia Cup, у якім возьме ўдзел і нацыянальная зборная Беларусі. Сёньня беларусы сустрэнуцца з гаспадарамі пляцоўкі, заўтра супернікамі будуць швайцарцы. Гэта адна з апошніх генэральных рэпэтыцыяў перад чэмпіянатам сьвету, які сёлета пройдзе ў Расеі — у Маскве і Санкт-Пецярбурзе.