На няпэўны час замарожана будаўніцтва мэмарыялу героям і ахвярам Першай усясьветнай вайны ў Смаргоні на Гарадзеншчыне.
Як адбілася на беларусах аднаўленьне замарожаных стасункаў паміж Расеяй і Турэччынай і чаму Пуцін і Эрдаган наважыліся сябраваць насуперак тэрарыстычнай пагрозе, узровень якой застаецца крытычным? Абмяркоўваюць Уладзімер Глод, Валер Карбалевіч і Ігар Карней.
Тыдзень таму прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў указ аб скасаваньні санкцыйных абмежаваньняў у дачыненьні да Турэччыны — у тым ліку ў турыстычнай галіне.
«Мы ня можам жыць у краіне, у якой робіцца ўсё дзеля таго, каб задушыць годнасьць чалавека», — як беларускі дысыдэнт захацеў вырвацца з абдымкаў СССР і на які тэрмін гэта пацягнула.
Спартовы тэлеканал «Беларусь 5» на сваёй старонцы «ЎКантакце» ад канца мінулага тыдня ладзіць галасаваньне за камэнтатара жывой трансьляцыі фіналу футбольнага Эўра-2016.
На сайце пошуку семʼяў для сірот dadomu.by можна ўсынавіць... каалу, кветкі і чорныя квадраты. Якія шанцы ў дзяцей, чые фотаздымкі замяшчаюцца карцінкамі з флёрай і фаўнай?
Чаму чарговы Дзень Незалежнасьці беларускія ўлады адзначаюць з традыцыйным размахам, хоць краіна перажывае не найлепшыя часы?
Паэт Зьніч (айцец Іаан, праваслаўны манах Жыровіцкага манастыра) дэклямуе анэкдоты пра камуністаў, якія кінулі ўсё на алтар змаганьня з рэлігіяй.
Чаму тэрарысты абралі ў якасьці мішэні Турэччыну, і чаго яны дамагаюцца забойствам мясцовых жыхароў і замежнікаў? Ці магло гэта стаць рэакцыяй на спробу Анкары аднавіць замарожаныя стасункі з Масквой?
Аляксандар Лукашэнка папярэдзіў, што вельмі пашкадуе той, хто рызыкне «забаўляцца допінгам». Але ці можна ў сёньняшніх умовах наогул гаварыць пра «чысьціню ў спорце»?
На некалькі месяцаў акунуцца ў эпіцэнтар палітычных жарсьцяў у Злучаных Штатах удалося беларускай студэнтцы Машы Статкевіч.
Аляксандар Лукашэнка ў часе Ўсебеларускага народнага сходу заявіў, што беларусы ў адсутнасьць на топ-спаборніцтвах нацыянальнай каманды заўзеюць за Расею. Ці мае права кіраўнік краіны гаварыць ад імя ўсяго народу?
Няўдачнікі чэмпіянату Эўропы па футболе выяжджаюць з Францыі. Усяго па выніках групавога турніру дачасна завершаць спаборніцтвы восем зборных.
Прадпрымальнікі наракаюць, што дзяржава дыстанцыявалася ад фінансавага лікбезу, і прадракаюць валу фальшывак у першыя дні пасьля дэнамінацыі.
Пацыенты так званай «лечкамісіі» жывуць даўжэй, чым у сярэднім па Беларусі. Пра гэта заявіла галоўны лекар Ірына Абельская. На чым грунтуецца даўгалецьце яе VIP-кліентаў?
Малады мастак са Смаргоні Анро малюе Леніна, каб папярэдзіць пра спаўзаньне ў маральную бездань: «Беларусы засталіся ў савецкай веры, бо Ленін для савецкага чалавека быў гэткай жа велічынёй, як Езус для хрысьціяніна», — кажа ён.
Як пераканаўся наш карэспандэнт, быць «ізгоямі» іранцы не зьбіраліся, а рознымі даступнымі спосабамі наладжвалі масты з цывілізаваным сьветам.
Свабода адшукала беларускія сьляды на французскіх арэнах 15-га чэмпіянату Эўропы па футболе
Праз два тыдні ў абарачэньне фінансавай сыстэмы Беларусі паступяць купюры новага ўзору.
8 кастрычніка ў Грузіі адбудуцца парлямэнцкія выбары. Ад вынікаў галасаваньня ў немалой ступені будзе залежаць зьнешнепалітычны курс, які абярэ краіна — завершыць «замарожаную» эўраінтэграцыю або схіліцца да Расеі. Свабода ўзяла эксклюзіўнае інтэрвію ў аднаго з кандыдатаў у дэпутаты.
Загрузіць яшчэ