У Вільні распачаў працу 3-і Форум Свабоднай Расеі, які праводзяць праціўнікі дзейнага ў Расеі рэжыму. Удзельнікі форуму абмяркоўваюць надзённыя праблемы расейскай і міжнароднай палітыкі, сцэнары выхаду краіны з палітычнага, эканамічнага і цывілізацыйнага крызісу.