Кінарэжысэр Аляксей Туровіч, які зьняў мастацкі фільм па апавяданьнні Васіля Быкава «Жоўты пясочак», атрымаў адказ на свой ліст з адміністрацыі прэзыдэнта. Драма расказвае пра расстрэлы «ворагаў народу» ва ўрочышчы Курапаты пад Менскам, пераносячы гледачоў у 1930-я, калі СССР ахапілі сталінскія рэпрэсіі.