Рыхтуецца да друку беспрэцэдэнтны па ахопе энцыкляпэдычны збор, які вызначае месца і ролю беларускіх выканаўцаў опэры за апошнія чатыры стагодзьдзі.
На сайте дзяржаўных закупак Расеі разьмешчана інфармацыя пра тэндэр на комплекс работ дзеля падаўжэньня тэрмінаў эксплюатацыі і бягучага рамонту, мантажу, дапрацоўкі сродкаў радыёэлектроннай барацьбы згодна зь пералікам, зацьверджаным Міністэрствам абароны Расеі.
Праверце, наколькі ўважліва вы сачылі за публікацыямі Радыё Свабода.
Рэпартаж Свабоды з трэніроўкі ўдзельніцы Менскай гарадзкой аматарскай футбольнай лігі — каманды пад назвай «Аўтазак», у якой сабраліся праваабаронцы, выкладчыкі, журналісты, айцішнікі, урбаністы.
Абвінавачаньні з боку дырэкцыі кінафэстывалю «Лістапад» на адрас Міністэрства культуры, што сёлета яно таемна адбірала фіналістаў нацыянальнага конкурсу, атрымалі працяг.
14 лістапада на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатру імя Горкага ў Менску адбудзецца адзіны паказ спэктакля «Час сэканд-хэнд» паводле аднайменнай кнігі ляўрэаткі Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Сьвятланы Алексіевіч.
Якія беларускія працы на кінафэстывалі «Лістапад» «зарэзалі», а якія будуць змагацца за прызы.
У сядзібе Партыі БНФ адкрылася выстава, прысьвечаная 30-м угодкам стварэньня аргкамітэту Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне». Экспануюцца дакумэнтальныя і матэрыяльныя сьведчаньні той гістарычнай падзеі.
Карыстальнікі сацыяльных сетак заўважылі, што пасьля пачатку спрэчнага добраўпарадкаваньня менскіх Вайсковых могілак аналягічныя работы нібыта пачаліся і на Кальварыі.
Адзін з абаронцаў мэмарыялу ахвярам сталінізму ў Курапатах Зьміцер Дашкевіч запрашае далучыцца да вечарыны памяці «Ноч расстраляных паэтаў». Упершыню такая акцыя прайшла летась.
Прадстаўнікі аргкамітэту менскага міжнароднага кінафэстывалю «Лістапад» агучылі конкурсную праграму імпрэзы і расказалі, як уціскаюцца ў абмежаваны бюджэт.
Тут усё ня так, як у звычайнай школе. Пачатак і заканчэньне ўрокаў «адбіваюць» дзедаўскім спосабам — ручным званочкам. Настаўнікі раніцай чысьцяць і вараць бульбу, каб у абед сесьці за агульны стол. Падчас заняткаў у клясу можа зайсьці кот і ляніва расьцягнуцца пад партай.
Мікола Матрунчык, старшыня Беларускага праваслаўнага брацтва ў гонар Сьвятых віленскіх пакутнікаў, якое дзейнічае пры Беларускім экзархаце, расказаў пра наступствы рашэньня Сыноду РПЦ для беларускіх вернікаў.
Радкі зь ненапісанай аўтабіяграфіі Вячаслава Ракіцкага, шматгадовага аўтара Свабоды, тэатральнага крытыка, пэдагога, рэдактара, які 13 кастрычніка адзначае 65-годзьдзе.
Апублікаваны прэзыдэнцкі ўказ «Аб фінансавым аздараўленьні сельскагаспадарчых арганізацый». Гэта чарговая спроба ажывіць аграрны сэктар Беларусі, які працягваюць рэфармаваць без вырашэньня галоўнага пытаньня — аб прыватнай уласнасьці на зямлю.
У Беластоку на пятым Ўсходнім эканамічным кангрэсе, прысьвечаным разьвіцьцю Падляшша, шмат гаварылі аб пэрспэктывах супрацы Польшчы і Беларусі. Дэталі зь месца падзеі ад карэспандэнта Свабоды.
Гісторыя пра тое, як менскі прадпрымальнік Міхаіл Шурым паўдзельнічаў у прыватызацыі збанкрутаванага калгасу ў Мядзельскім раёне і чаму з гэтага ня выйшла нічога добрага.
Аляксандар Лукашэнка накіраваўся ў Душанбэ, дзе 28 верасьня пройдзе саміт кіраўнікоў краін СНД пад старшынствам прэзыдэнта Таджыкістану Эмамалі Рахмона. Перад гэтым зьбяруцца міністры замежных спраў дзяржаваў СНД.
Больш за 6500 жыхароў Бараўлянскага сельcавету падпісаліся пад зваротам у дзяржаўныя органы супраць ушчыльненьня і высечкі ляснога масіву пад будаўніцтва ў Бараўлянах. Аднак ні мясцовыя ўлады, ні цэнтральныя дзяржаўныя органы не прыслухаліся да іх.
25 верасьня ў Нацыянальным гістарычным музэі Беларусі адмыслоўцы абмеркавалі лёс былой сынагогі ў Ашмянах. Праект канцэпцыі аднаўленьня старога будынку з арыентацыяй на інтарэсы мясцовай супольнасьці рэалізуе Беларускі камітэт ICOMOS пры ўдзеле Ашмянскага краязнаўчага музэю і літоўскіх адмыслоўцаў.
Загрузіць яшчэ