25 верасьня 80-гадовы юбілей адзначае адзін з найбольш актыўных і пасьлядоўных рупліўцаў беларушчыны за мяжой Вячка Целеш.
Маладыя і амбітныя беларусы маюць шанец атрымаць замежную адукацыю ў рамках глябальнага праекту «Каледжы абʼяднанага сьвету» (United World Colleges), які абвясьціў конкурс на стыпэндыі для школьнікаў 10 і 11 клясаў для навучаньня ў 2019–2021 гадах.
Пакуль рэканструктары гадаюць, да якога стану рэальна аднавіць абарончы замак у Крэве, літаральна праз дарогу расьце дакладная копія знакамітага арыгіналу. Вольны мастак Сяргей Бандарэнка на прысядзібным надзеле ў суседняй вёсцы Чухны ўзводзіць мініятуру ў маштабе 1:10.
Мянчанка — пра адметнасьці жыцьця на Блізкім Усходзе.
14 верасьня 60-гадовы юбілей адзначае Іван Кірчук — музыка, фальклярыст, пэдагог. Само сабой, стваральнік і нязьменны лідэр этна-гурту «Троіца», дзе ягонымі калегамі два Юры — Дзьмітрыеў і Паўлоўскі.
Віленскія ўлады далі дазвол на будаўніцтва двух жылых дамоў з элітнымі кватэрамі на вуліцы Жыгімонтаў (Žygimantų). Пра гэта пішуць літоўскія мэдыя. Такім чынам завяршаецца гісторыя нацыянальнага асяродку, дзе на пачатку 1990-х віравала беларускае жыцьцё, працавала рэдакцыя адроджанай «Нашай нівы».
12 верасьня пачынаецца афіцыйны візыт Аляксандра Лукашэнкі ва Ўзбэкістан. Увосень 2016 году беларускі кіраўнік спыняўся ў Самаркандзе на зваротным шляху з Пакістану, каб адведаць магілу былога ўзбэцкага прэзыдэнта Іслама Карымава.
Да выгляду 200-гадовай даўнасьці аднаўляецца адна зь вежаў Гальшанскага замка — таго самага, які часам лічаць правобразам «Чорнага замка Альшанскага» Ўладзімера Караткевіча.
Вядомы ў мінулым аргентынскі футбаліст Дыега Арманда Марадона прызначаны галоўным трэнэрам мэксыканскага клюбу другога дывізыёну Dorados de Sinaloa («Дарадас дэ Сіналоа»).
Увечары 5 верасьня Аляксандар Лукашэнка пасьля «асноўнай працы» займаўся зборам ураджаю ў сваёй жылой рэзыдэнцыі ў Драздах. Капалі бульбу і зьбіралі кавуны.
Пакуль дзяржава не назвала імёны ахвяраў рэпрэсій, іх ананімнае ўшанаваньне ад імя дзяржавы будзе пустой фармальнасьцю, — такую рэзалюцыю прынялі ўдзельнікі грамадзкага абмеркаваньня дзяржаўнага конкурсу.
Як сказаў у камэнтары для Свабоды Андрэй Дзьмітрыеў, першым станоўчым уражаньнем ад знаёмства з чыноўнікам стала ягоная візытоўка — там быў пазначаны мабільны тэлефон.
Радыё Свабода і мастак-авангардыст Аляксей Хацкевіч даюць афіцыйны старт супольнаму праекту «Саша і Сірожа на Свабодзе».
Летняя вандроўка па Блізкім Усходзе – не зусім адпачынак, калі ты журналіст, а вакол уцекачы з грамадзянскай вайны ў Сырыі, і ў кожнага – свая гісторыя ратаваньня, стратаў і мараў.
Урад Беларусі зьменшыў экспартныя мыты на нафту і нафтапрадукты і цяпер у чаканьні «падатковага манэўру» Расеі.
Рэспубліканская мастацка-экспэртная рада па манумэнтальным мастацтве на адмысловым паседжаньні 30 жніўня мелася ўхваліць эскіз памятнага знаку на месцы сталінскіх расстрэлаў у Курапатах пад Менскам.
Сяргея Сацука, аўтара артыкула на інтэрнэт-рэсурсе «Ежедневник» пра выкарыстаньне ў Беларусі незарэгістраванай карэйскай вакцыны «Эўпэнта», рэакцыя на ягоную публікацыю з боку чыноўнікаў Міністэрства аховы здароўя не задаволіла.
29 жніўня ў судзе Савецкага раёну Менску пачынаецца працэс супраць газэты «Новы час».
Міністэрства культуры абвясьціла вынікі конкурсу эскізных праектаў памятнага знаку ва ўрочышчы Курапаты. Пераможцам названы калектыў скульптараў Вольгі Нячай і Сяргея Аганава, а таксама архітэктараў Марыі Маркаўцовай і Вольгі Ярмолінай.
26 жніўня Заслаўе сьвяткавала Дзень гораду. Напярэдадні стала вядома, што дзень названага ў гонар сына самой Рагнеды гораду мясцовыя ўлады маюць намер адзначаць з удзелам казакоў і прарасейскіх арганізацыяў.
Загрузіць яшчэ