Ня стала Алега Радзюка — патрыёта, былога спартоўца, вытворцы амуніцыі ў нацыянальным стылі для адзінаборстваў. «Дзядьку Алегу», як называлі яго сябры, было 55 гадоў, апошнім часам ён змагаўся з ракам скуры.
Першы фільм па творы Васіля Быкава выйшаў у 1963 годзе, апошні — у 2019-м. Да 95-годзьдзя пісьменьніка Свабода сабрала поўны сьпіс фільмаў па творах Быкава, створаных за 55 гадоў.
22 чэрвеня на радзіме Васіля Быкава ў вёсцы Бычкі на Вушаччыне пройдзе мэмарыяльная імпрэза ў гонар пісьменьніка. Але ўганараваньня быкаўскай прэміяй «За свабоду думкі» ня будзе.
У рамках культурнай праграмы ІІ Эўрапейскіх гульняў адбудзецца адмысловы англа-беларускамоўны паказ рок-фольк-опэры «Чарадзей» («The King Magician»).
У Менску паўстала бацькоўская ініцыятыва пад назвай ViR-ViR, закліканая паспрыяць беларусізацыі дашкольных установаў. Актывісты лічаць, што посьпех залежыць ня гэтулькі ад Міністэрства адукацыі, колькі ад канкрэтных выхавальнікаў.
У рамках культурнай праграмы ІІ Эўрагульняў у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў 14 чэрвеня адкрываецца выстава «Казімір Малевіч і ХХІ стагодзьдзе».
У 2020 годзе будзе адзначацца 500-годзьдзе мужчынскага манастыра ў Жыровічах на Горадзеншчыне — аднаго з галоўных цэнтраў беларускага хрысьціянства і выбітнага архітэктурнага ансамблю XVII-XVIII стагодзьдзяў.
Да прызначэньня на пасаду кіраўніка МУС Беларусі Юры Караеў працаваў на пасадзе намесьніка міністра — камандуючага ўнутранымі войскамі Рэспублікі Беларусь. Чым яшчэ вядомы новы міністар?
Каб беларуская мова стала для дзяцей роднай: слоўнік, размалёўка і налепкі.
10 чэрвеня ў Дзяржаўным музэі гісторыі беларускай літаратуры адкрылася часовая экспазыцыя «Васіль Быкаў. Пункціры жыцьця». Яна прымеркаваная да 95-гадовага юбілею народнага пісьменьніка і 75-годзьдзя вызваленьня Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Цэнтральная выбарчая камісія Казахстану агучыла 10 чэрвеня папярэднія вынікі прэзыдэнцкіх выбараў. Касым-Жамарт Такаеў, прызначаны Нурсултанам Назарбаевым выканаўцам абавязкаў прэзыдэнта, набраў 70,76% галасоў.
Ці залежыць ступень усьведамленьня сваіх каранёў ад памеру тэрыторыі і колькасьці тытульнай нацыі? Два прыклады ўрбанізацыі і стаўленьня да традыцый — у Беларусі і на Фарэрскіх выспах, у двух рэгіёнах, якія заўсёды лічыліся аграрнымі.
8 чэрвеня футбольная зборная Беларусі правядзе на «Барысаў-Арэне» першы хатні матч у рамках кваліфікацыі да чэмпіянату Эўропы 2020 году. Супернікамі беларусаў будзе адна з наймацнейшых камандаў сучаснага футболу — нямецкая.
У 220-ю гадавіну нараджэньня расейскага паэта Аляксандра Пушкіна ягоны беларускі цёзка мастак Алесь Пушкін зладзіў пэрформанс супраць дыскрымінацыі беларускай мовы і русіфікацыі.
У 220-ю гадавіну нараджэньня расейскага паэта Аляксандра Пушкіна ягоны беларускі цёзка мастак Алесь Пушкін зладзіў пэрформанс супраць расейскай моўнай экспансіі. Пратэстнай пляцоўкай стала крама «Эўраопт» у горадзе Крупкі Менскай вобласьці.
Частка заўзятараў футбольнага клюбу НФК, спадкаемца «Крумкачоў», заявіла пра байкот матчаў з удзелам каманды, якая выступае ў першай лізе чэмпіянату Беларусі.
Закінуты ў акіянічнай пустэльні Фарэрскі архіпэляг — бадай, адзін з апошніх нязьведаных куткоў на мапе Эўропы. І прычына ня толькі ў аддаленасьці ад марскіх і паветраных шляхоў, а ў сьвядомай ізаляцыі абарыгенаў. Каб стаць госьцем на выспах, давядзецца вытрымаць нямала бюракратычных працэдураў.
Стваральнікам поўнамэтражнага мастацкага фільму пра падзеі Першай усясьветнай вайны ў Беларусі бракуе грошай агучыць карціну.
30 траўня падчас урачыстасьцяў на Ўнебаўшэсьце Пана ў менскім катэдральным касьцёле Найсьвяцейшага Імя Марыі мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч дабраславіў мэмарыяльную шыльду ў гонар Станiслава Манюшкi — пад акампанэмэнт духоўных твораў усясьветна вядомага кампазытара.
Яшчэ ў пачатку году камунальнікі адключылі ваду жыхару шматкватэрнага дома ў цэнтры Менску, каб пакараць за невыкананьне нормаў утрыманьня жыльля. Але выглядае, што зрабілі толькі горш — санітарны стан дакладна не палепшыўся.
Загрузіць яшчэ