Франак Вячорка
Франак (Францішак) Вячорка — журналіст, рэдактар новых мэдыяў Радыё Свабода. Нарадзіўся ў 1988 у Менску. Вучыўся ў падпольным Ліцэі імя Якуба Коласа і на журфаку БДУ, быў выключаны за палітычную дзейнасць. Скончыў Варшаўскі ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці «Public Relations i мэдыямаркетынг», цяпер навучаецца ў магістратуры American University (Вашынгтон, ЗША) па праграме «Міжнародная камунікацыя». Зьяўляецца выпускніком праграмы Дзярждэпартамэнту ЗША «Digital Communication Network», ляўрэатам журналісцкай стыпэндыі Вацлава Гаўла, а таксама праграмы «Лідэры грамадзянскай супольнасьці» ад Open Society Foundations. Сярод іншага, выступаў трэнэрам Бюро міжнароднага вяшчаньня ЗША (BBG), а таксама ва ўнівэрсытэтах Чэхіі, Польшчы і ЗША.
Да 2012 працаваў на тэлеканале «Белсат». Кіраўнік ініцыятывы па дубляваньні фільмаў на беларускую мову, адзін са стваральнікаў пляцоўкі «Арт-Сядзіба». Сусцэнарыст фільму «Жыве Беларусь!». Аўтар кнігі «Падарожны Дапаможнік для беларусаў». Адзін з ініцыятараў кампаніі «Народны журналіст».
Аўтар Франак Вячорка
-
00:10, 09 кастрычнік 2013
Дубскага абвясьцілі ў вышук
Пра гэта моладзевы актывіст Арцём Дубскі напісаў у сваім фэйсбуку.