Мабільны апэратар «Белсел», які аказвае паслугі інтэрнэт-доступу, па змоўчаньні блякуе доступ да незалежных інфармацыйных сайтаў. Але каб зьняць абмежаваньне, дастаткова пазваніць у службу падтрымкі.
Пра блякаваньне Радыё Свабода паведаміў журналіст Мікіта Броўка:
«Я карыстаюся „Белселам“ ужо паўтара году і ня першы раз сутыкаюся з такой праблемай. Кожны раз блякаваліся незалежныя сайты. Пісаў лісты ў службу падтрымкі, пагражаў судом — праблема вырашалася хутка. Думаю, апэратары робяць гэта не наўмысна, а ў іх па змоўчаньні блякуюцца тыя ж сайты, што і ў дзяржаўных структурах».
Радыё Свабода скіравала афіцыйны запыт у кіраўніцтва арганізацыі з просьбай пракамэнтаваць блякаваньне, але адказу не прыйшло. У прыёмнай адміністрацыі «Белселу» паведамілі, што камэнтароў не даюць, а кіраўніцтва цяпер вельмі занятае.
Праблему вырашыла супрацоўніца службы падтрымкі. Яна запісала пададзены нумар рахунку і празь некаторы час паведаміла, што пазначаныя сайты будуць адблякаваныя.
Кіраўніца сайту «Хартыя’97» Натальля Радзіна ведае, што сайт блякуецца і ставіцца да гэтага спакойна. У інтэрвію Свабодзе яна заявіла:
«Відавочна, чаму блякуюць сайт „Хартыі“. Улады баяцца непадцэнзурнай інфармацыі і прымянялі да нас самыя розныя захады: і вобшукі, і забойствы, і арышты, і канфіскацыя тэхнікі. Наш сайт сёньня блякуюць на ўзроўні асобных правайдэраў і ўнесьлі ў розныя чорныя сьпісы. Мы вымушаныя працаваць з-за мяжы».
Інфармацыя пра блякаваньне «Белселам» незалежных сайтаў зьявілася яшчэ ў студзені 2012 году. Сярод пацярпелых быў салігорскі актывіст Іван Шыла, але пасьля неаднаразовых скаргаў у кампанію, абмежаваньні былі зьнятыя. Тады кіраўніцтва кампаніі абгрунтавала фільтрацыю «тэхнічнымі памылкамі ў сувязі з навізной сэрвісу».
Начальнік камэрцыйнага ўпраўлення ТАА СП «Белсел» Віталь Лісоўскі пацьвердзіў, што былі выпадкі блякаваньня асобных сайтаў без дазволу карыстальнікаў, але блякаваньне здымалася паводле першага патрабаваньня карыстальнікаў.
6 студзеня 2012 г. ўступілі ў сілу папраўкі ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэньнях, што тычыцца адказнасьці за парушэньні ў сфэры выкарыстаньня інтэрнэту. Паводле ўведзеных правілаў, фільтрацыя пэўных сайтаў становіцца абавязковай для дзяржаўных органаў і ўстановаў адукацыі. Абмежаваньні для прыватных інтэрнэт-карыстальнікаў могуць быць уведзеныя толькі па жаданьні самога карыстальніка. Такім чынам, самавольнае блякаваньне сайтаў правайдэрам зьяўляецца незаконным.

Відавочна, чаму блякуюць сайт „Хартыі“. Улады баяцца непадцэнзурнай інфармацыі і прымянялі да нас самыя розныя захады: і вобшукі, і забойствы, і арышты, і канфіскацыя тэхнікі.Натальля Радзіна
Кіраўніца сайту «Хартыя’97» Натальля Радзіна ведае, што сайт блякуецца і ставіцца да гэтага спакойна. У інтэрвію Свабодзе яна заявіла:
«Відавочна, чаму блякуюць сайт „Хартыі“. Улады баяцца непадцэнзурнай інфармацыі і прымянялі да нас самыя розныя захады: і вобшукі, і забойствы, і арышты, і канфіскацыя тэхнікі. Наш сайт сёньня блякуюць на ўзроўні асобных правайдэраў і ўнесьлі ў розныя чорныя сьпісы. Мы вымушаныя працаваць з-за мяжы».
Інфармацыя пра блякаваньне «Белселам» незалежных сайтаў зьявілася яшчэ ў студзені 2012 году. Сярод пацярпелых быў салігорскі актывіст Іван Шыла, але пасьля неаднаразовых скаргаў у кампанію, абмежаваньні былі зьнятыя. Тады кіраўніцтва кампаніі абгрунтавала фільтрацыю «тэхнічнымі памылкамі ў сувязі з навізной сэрвісу».
Начальнік камэрцыйнага ўпраўлення ТАА СП «Белсел» Віталь Лісоўскі пацьвердзіў, што былі выпадкі блякаваньня асобных сайтаў без дазволу карыстальнікаў, але блякаваньне здымалася паводле першага патрабаваньня карыстальнікаў.
Абмежаваньні для прыватных інтэрнэт-карыстальнікаў могуць быць уведзеныя толькі па жаданьні самога карыстальніка. Такім чынам, самавольнае блякаваньне сайтаў правайдэрам зьяўляецца незаконным.