Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У 2014 годзе зьявіцца кірылічная дамэнная зона .бел


свабода.бел — магчыма, так у будучыні будзе выглядаць адрас Радыё Свабода.

Як распавёў Сяргей Павалішаў у інтэрвію сайту marketing.by, дырэктар hoster.by, які зьяўляецца тэхнічным адміністратарам дамэннай зоны .by, вядуцца перамовы з ICANN (Сеціўнае таварыства па надаваньні імёнаў і нумароў) пра стварэньне кірылічнай дамэннай зоны.

Пра магчымае зьяўляецца кірылічнага дамэну для Беларусі гаварылася яшчэ ў 2009 годзе. Тады меркавалася, што гэта будзе «.рб» альбо «бел». Мяркуючы па ўсім, спыніліся на апошнім варыянце

Расея ўжо мае свой кірылічны дамэн .рф і прэтэндуе на новы дамэн .рус. Аднак Паводле правілаў ICANN, у кірылічных дамэнах павінна выкарыстоўвацца хоць адна літара, адрозная ад лацінскага альфабэту. Сэрбія мае дамэн .срб. Баўгарыя падавала заяўку на дамэн .бг, якая была адхіленая з-за падабенства з бразыльскім .br.

На сёньня ў Беларусі зарэгістравана 93 000 дамэнных імёнаў .BY, пры гэтыя кароткіх двухлітарных дамэнаў ужо не засталося. на працягу апошніх гадоў кошт дамэннага імя .by прыкметна патаньнеў (прыкладна 14$) і зарэгістраваць яго цяпер можна працягласьцю на 2 гады.

Паводле Сяргея Павалішава, да канца году дамэнная зона. BY перасягне мяжу ў 100 000 зарэгістраваных дамэнаў.

Internet Corporation for Assigned Names and Numbers, ICANN (па-беларуску: Сеціўнае таварыства па надаваньні імёнаў і нумароў) — міжнародная некамэрцыйная арганізацыя, што кіруе каранёвымі DNS-сэрвэрамі Сеціва і адказвае за стварэньне дамэнаў верхняга ўзроўню. Сядзіба арганізацыі знаходзіцца ў штаце Каліфорніі ЗША.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG