Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дубскага абвясьцілі ў вышук


Фота з фэйсбуку
Фота з фэйсбуку
Пра гэта моладзевы актывіст Арцём Дубскі напісаў у сваім фэйсбуку.

«Толькі што чалавек з майго роднага горада (Асіповічы) даслаў пару здымкаў з дошкі каля РУУС — аказваецца, мяне абвясьцілі ў вышук! Цікава, што я такога нарабіў за тыя два зь лішнім гады адсутнасьці ў Беларусі?» — піша Арцём Дубскі ў сваім фэйсбуку.

Арцём Дубскі — актывіст «Маладога Фронту» з Асіповічаў. У студзені 2008 году быў арыштаваны на 15 сутак за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў, якая прайшла ў цэнтры Менску 10 студзеня. Пасьля быў асуджаны па так званай «справе 14-ці». Быў прызнаны «Міжнароднай амністыяй» вязьнем сумленьня.

Некалькі разоў супраць Дубскага ўзбуджалі крымінальныя справы. 7 ліпеня 2009 г. суд асудзіў моладзевага актывіста да году пазбаўленьня волі ў папраўчай калёніі агульнага рэжыму. Адбываў пакараньне ў калёніі № 19 г. Магілёва. 25 траўня 2010 г. выйшаў на волю.

Пасьля Плошчы-2010, 21 сьнежня 2010 г., Арцёма затрымалі ў Менску. Пасьля вызваленьня працягнуў навучаньне ў Польшчы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG