Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кампанія Velcom распачала рэклямную кампанію па-беларуску


«Заўтра пачынаецца сёньня»
«Заўтра пачынаецца сёньня»
Рэклямная кампанія «Заўтра пачынаецца сёньня» распрацаваная літоўскім рэклямным агенцтвам Not perfect. Гэтае ж агенцтва распрацоўвала ролік «Час упэўненых», за які было ўганараваньне другім прызам на фэстывалі беларускамоўнай рэклямы AD.NAK! 2013.

Ролік паказвае перавагі і магчымасьці сучасных тэхналёгіяў для звычайных карыстальнікаў:

«Smart-тэхналёгіі сёньня дапамагаюць рабіць тое, што ўчора здавалася немагчымым. Вы ведаеце самі: два клікі дастаткова, каб зьняць кінастужку, тры — каб выклікаць таксоўку. Тэхналёгіі падлічваюць, колькі кілямэтраў вы прабеглі, сочаць, каб не заснулі за стырном, і забясьпечваюць сувязь з самымі роднымі. Чаго чакаць заўтра? Глядзіце самі»

Агучваў — актор Алесь Малчанаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG