Міжнародныя рэйсы фармуюцца польскімі перавозчыкамі, спасылаецца БелТА на начальніка Берасьцейскага аўтавакзала Мікалая Радзюка. Аўтобусы ідуць у Бельск-Падляскі, Варшаву і Гданьск.
У каледжы мастацтваў і музычным каледжы Горадні выявілі некалькі чалавек з COVID-19. У каледжы мастацтваў тыдзень таму навучэнцам сказалі зьбіраць рэчы і ехаць дадому. Там гаворка ідзе пра дзясяткі хворых без пацьверджанага каранавірусу.
Памятны знак у гонар праведнікаў народаў сьвету плянуюць усталяваць на выезьдзе з Наваградку сёлета ў верасьні. Працягваецца збор сродкаў на яго.
Ніна Пятроўна, маці Валера Цапкалы, які зарэгістраваны ў якасьці прэтэндэнта ў кандыдаты на сёлетніх прэзыдэнцкіх выбарах, расказала Свабодзе пра сына.
За месяц у Горадзенскім дзіцячым госьпісе пашылі каля 700 камбінэзонаў, каб засьцерагчы мэдыкаў падчас эпідэміі. Аднак гэтую працу могуць спыніць, а памяшканьне перадаць пад «чыстую зону» для супрацоўнікаў паліклінікі.
Горадзенскія музэйнікі зрабілі фота з надпісамі пра сваю тугу па наведніках. Так гісторыка-археалягічны музэй, які месьціцца ў Новым замку, далучыўся да сусьветнага флэшмобу.
Жыхара Ліды Аляксея Борматава затрымалі і асудзілі ў судзе Лідзкага раёну 15 траўня.
Рэпартаж Свабоды пра карантын беларусаў, якія абралі ізаляцыю сваім стылем жыцьця 8 гадоў таму.
Двое выкладчыкаў і трое студэнтаў у аграрным унівэрсытэце Горадні маюць дыягназ COVID-19. Вучэльня не пераходзіла на дыстанцыйную працу.
«Адчыняць [труну] нельга было, бо ён нават не апрануты. Ён у пакеце», — жонка Леаніда Мількоўскага зь Ліды плача ў тэлефон. Хвароба ў мужа пачыналася як прастуда. Праз тры тыдні ён памёр. У дакумэнтах прычына сьмерці — COVID-19.
Жыхара Ліды Паўла Анціпкіна асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Рашэньне вынес суд Лідзкага раёну 11 траўня.
Маці лідзкага фэльчара хуткай дапамогі Алега Краўцова, якога асудзілі на 7 сутак арышту за сустрэчу з блогерам Ціханоўскім, расказала Свабодзе пра сына і што яна думае пра ягоны арышт.
Юлія, жонка асуджанага фэльчара зь Ліды Паўла Палейчыка, расказала Свабодзе, што думае пра прысуд мужу, які атрымаў 7 сутак за ўдзел у сустрэчы з блогерам Сяргеем Ціханоўскім.
Фэльчару лідзкай станцыі хуткай дапамогі Паўлу Палейчыку прысудзілі 7 содняў арышту за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Рашэньне агучылі ў судзе Лідзкага раёну 8 траўня.
У судзе Лідзкага раёну затрымалі жыхара Ліды Алега Краўцова. Ён разам з паплечнікамі прыйшоў падтрымаць на судзе фэльчара Паўла Палейчыка. Краўцоў таксама ўдзельнічаў у сустрэчы зь Ціханоўскім 22 красавіка ў Лідзе.
Лідзкага фэльчара Паўла Палейчыка, які напярэдадні даў інтэрвію Свабодзе пра сваю працу і ціск на яго, затрымалі 7 траўня. Мужчыну вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве.
Месяц таму ён зьдзіўляўся, што людзі ўспрымаюць рэкамэндацыі аб карантыне сур’ёзна.
Дызайнэрка адкладае працу на ноч, каб удзень шыць камбінэзоны. Кіроўцы скідваюцца на рэсьпіратары і бахілы для «хуткай». Студэнтка паміж парамі і працай робіць з адходаў дыванок для дэзынфэкцыі.
Суд прызнаў 38-гадовага мужчыну вінаватым у тым, што ён зь верасьня 2018 году па кастрычнік 2019-га неаднаразова набываў марыхуану і распаўсюджваў сярод вучняў.
Сьвецкіх людзей не пускаюць на богаслужбы ў манастыр Нараджэньня Багародзіцы ў Горадні. Лекары «хуткай» у ахоўным рыштунку прыяжджалі ў манастыр 29 красавіка. Свабода спрабавала разабрацца, што адбываецца ў праваслаўных манашак.
Загрузіць яшчэ