Міжнародныя рэйсы фармуюцца польскімі перавозчыкамі, спасылаецца БелТА на начальніка Берасьцейскага аўтавакзалу Мікалая Радзюка. Аўтобусы ідуць у Бельск-Падляскі, Варшаву і Гданьск.
Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>
Салёны запаўняюцца на 50%. Рассадка пасажыраў — згодна з рэкамэндаванай эпідэміёлягамі дыстанцыяй: на два крэслы прадаецца адзін квіток.
У пасажыраў на руках павінны быць дакумэнты, якія пацьвярджаюць паездку — віза, дазвол на працу і г. д. Таксама ўсіх папярэджваюць пра неабходнасьць захаваньня карантыну.
Паводле начальніка аўтавакзала, у сувязі з асаблівасьцямі эпідэміялагічнай сытуацыі расклад рэйсаў можа мяняцца.
«Адкрыцьцё рэйсаў адбываецца ледзь ня штогадзіны. Паступае інфармацыя ад перавозчыка, мы ўводзім рэйс у расклад і пачынаем продаж квіткоў», — адзначыў Мікалай Радзюк.
З Горадні ў Польшчу таксама можна трапіць на польскім аўтобусе кампаніі TeamBusTravel, перадае горадзенскі аўтапартал. Рэйсы на Варшаву з паркоўкі чыгуначнага вакзалу ажыцьцяўляюцца тройчы на тыдзень (па аўторках, суботах і нядзелях). Паслугай пераважна карыстаюцца кіроўцы, якія маюць права працаваць у Польшчы.
Дзяржаўныя аўтобусы ў Горадні паездак за заходнюю мяжу пакуль не аднавілі.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ