Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Двух мэдыкаў зь Ліды асудзілі за ўдзел у сустрэчы з блогерам Ціханоўскім

абноўлена

Павел Палейчык
Павел Палейчык

Фэльчару лідзкай станцыі хуткай дапамогі Паўлу Палейчыку прысудзілі 7 дзён арышту за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Рашэньне агучылі ў судзе Лідзкага раёну 8 траўня.

Паўла Палейчыка затрымалі ўвечары 7 траўня за тое, што ён браў удзел у сустрэчы з аўтарам Youtube-каналу «Страна для жизни» Сяргеем Ціханоўскім 22 красавіка.

Лідзяніну Андрэю Паляковічу таксама прысудзілі 7 дзён арышту за ўдзел у сустрэчы з блогерам Ціханоўскім.

Акрамя Палейчыка, 8 траўня затрымалі яшчэ і фэльчара Алега Краўцова. У той жа дзень яго асудзілі на 7 сутак арышту, паведамляе «Наша Ніва».

Паводле «Гарадзенскай вясны», увечары 7 траўня міліцыя забрала з кватэры гарадзенскага актывіста Аляксандра Лаўрэнцьева. Яго засудзілі да 7 сутак адміністрацыйнага арышту. Паведаміць, дзе і калі яго будуць судзіць, Лаўрэнцьеву не далі магчымасьці. Верагодна, арышт яму аформілі ў судзе Кастрычніцкага раёну Гародні.

Кіраўніка горадзенскага тэатру «Гексаген» Васіля Калача асудзілі на 5 сутак арышту за ўдзел у сустрэчы з блогерам Ціханоўскім, паведамляе партал Hrodna.Life.

7 і 8 траўня адбыліся затрыманьні прыхільнікаў Ціханоўскага па ўсёй краіне: У Гомлі, Магілёве, Горадні, Лідзе.

На плятформе MolaMola пачалі збор сродкаў у дапамогу затрыманым лідзянам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG