Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фэльчара зь Ліды затрымалі за ўдзел у сустрэчы з блогерам Ціханоўскім


Павел Палейчык
Павел Палейчык

Лідзкага фэльчара Паўла Палейчыка, які напярэдадні даў інтэрвію Свабодзе пра сваю працу і ціск на яго, затрымалі 7 траўня. Мужчыну вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве.

Затрыманьне Паўла Палейчыка пацьвердзіла ягоная жонка Юлія. Па ейных словах, муж працаваў увечары, быў на выкліку. Недзе каля 20:00 яго выклікалі па тэлефоне ў лідзкі РАУС. Прычына — удзел сустрэчы з блогерам Ціханоўскім у Лідзе 22 красавіка (артыкул 23.34 КаАП Беларусі).

Мужчыну пакінулі пад вартай да раніцы 8 траўня, калі маецца адбыцца суд.

Па словах Юліі Палейчык, адначасна затрымалі яшчэ некалькіх чалавек па гэтай справе, аднак яна ня ведае іх дакладную колькасьць.

22 красавіка ў Ліду на сустрэчу з падпісчыкамі прыехаў блогер Сяргей Ціханоўскі, аўтар YouTube-каналу «Краіна для жыцьця». Ён больш за гадзіну гутарыў у жывым эфіры з жыхарамі гораду. Адным з суразмоўцаў стаў Павал Палейчык — фэльчар лідзкай станцыі хуткай дапамогі, які расказаў пра сытуацыю ў горадзе і сваю працу.

Блогера Сяргея Ціханоўскага затрымалі ў Магілёве 6 траўня. Увечары 7 траўня міліцыя затрымала таксама прыхільнікаў Ціханоўскага ў Гомлі і Магілёве, якія прыйшлі на акцыі падтрымкі блогера.

Да таго ж, паводле інфармацыі праваабарончага цэнтра «Вясна», 7 траўня быў затрыманы і пакінуты на ноч жыхар Ліды Андрэй Паляковіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG