Пылавая бура накрыла Горадзеншчыну 24 красавіка. За клубамі пылу цьмяна відаць дамы і нават неба.
Журналістаў судзілі за матэрыял тэлеканалу «Белсат» пра музыку Чэслава Немэна, які рыхтавалі іншыя людзі.
Старшыню непрызнанага дзяржавай Саюзу палякаў Беларусі (СПБ) Анжаліку Борыс вызвалілі ад адказнасьці за арганізацыю традыцыйнага кірмашу. Адміністрацыйную справу супраць яе спынілі.
Каля ста чалавек прыйшлі падтрымаць у судзе старшыню непрызнанага дзяржавай Саюзу палякаў Беларусі Анжаліку Борыс. Адміністрацыйную справу разглядае суд Ленінскага раёну Горадні.
Трох супрацоўнікаў Скідзельскага цукровага камбінату суд накіраваў у калёнію агульнага рэжыму. Прысуд абвясьцілі ў судзе Горадзенскага раёну 22 красавіка.
Старшыня Жырмунскага сельсавету Воранаўскага раёну на Горадзеншчыне Мечыслаў Швед не вярнуўся дадому 16 красавіка. Праз двое сутак яго так і не знайшлі. Родныя ня маюць здагадак, куды ён мог падзецца.
Гарадзенцы ўбачылі горы будаўнічага сьмецьця ў лесапарку Пышкі на падыходзе да маляўнічых карʼераў 15 красавіка. Пасьля розгаласу ў мэдыя дарогу расчысьцілі. Камунальнікі кажуць, што хацелі яе ўмацаваць.
Замест «жывога» надпісу «Ленінскі раён» на пабэрнардынскім узгорку зьявіцца суцэльная паласа кустоўя.
Менш чым за дзень пад пэтыцыяй супраць надпісаў з назвамі раёнаў Горадні падпісаліся 600 чалавек.
Жыхара Наваградку Дзьмітрыя Бондара, больш вядомага ў сацыяльных сетках як «япіскап сьвету», асудзілі на 1,5 года пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму. Прысуд абвясьцілі ў судзе Наваградзкага раёну 16 красавіка.
Памятную дошку павесілі на доме па вуліцы Ажэшкі, дзе 14 гадоў жыў пісьменьнік.
Лямус стаіць у цэнтры Горадні, але паглядзець на яго без папярэдняй дамоўленасьці нельга — помнік архітэктуры знаходзіцца за высокім мурам. Лямус аддалі каталікам толькі ў 2003 годзе.
Гарадзенцу Андрэю Галавенку, на якога завялі крымінальную справу за рэпост кліпа Rammstein, беларусы сабралі амаль удвая больш грошаў на адваката, чым хлопец прасіў.
Горадзенскія актывісты паставілі крыж паўстанцам Кастуся Каліноўскага на кургане на Лідчыне 14 красавіка.
Старшыня праўленьня рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня «Людзі плюс» Тацяна Жураўская расказала, чаму Дзьмітрыя Бондара, больш вядомага ў сацыяльных сетках, як «япіскап сьвету», трэба апраўдаць.
СК завёў крымінальную справу ў дачыненьні да 18-гадовага жыхара Ліды. Яго падазраюць у прычыненьні сьмерці па неасьцярожнасьці.
Хлопчык Ваня Валошын, якому яшчэ няма двух гадоў, выйшаў з дому ў вёсцы Любашкі ў Камянецкім раёне на Берасьцейшчыне ўдзень 10 красавіка.
24-гадовы гарадзенец Андрэй Галавенка, якога будуць судзіць за рэпост кліпа Pussy нямецкага гурту Rammstein, расказаў, што ведае толькі адну іхную песьню, а папраўдзе захапляецца творчасьцю Сяргея Міхалка.
Пракурор запатрабаваў для абвінавачаных па справе выбуху ў 2017 годзе на цукровым заводзе да пяці гадоў пазбаўленьня волі. Ад таго выбуху загінулі чатыры жанчыны, а яшчэ адна засталася інвалідам.
Чырвоны сьцяг зь сярпом і молатам, пакой з хрустальным посудам у сэрвізе, газэты з навінамі аб сьмерці Сталіна — у райцэнтры Шчучын на Горадзеншчыне адкрыўся музэйны пакой, прысьвечаны СССР.
Загрузіць яшчэ