Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні адкрылі памятную дошку пісьменьніку Аляксею Карпюку


Памятная шыльда на доме № 49 па вуліцы Элізы Ажэшкі ў Горадні, побач з чыгуначным вакзалам
Памятная шыльда на доме № 49 па вуліцы Элізы Ажэшкі ў Горадні, побач з чыгуначным вакзалам

Памятную дошку павесілі на доме па вуліцы Ажэшкі, дзе 14 гадоў жыў пісьменьнік.

Знак вырабілі з ініцыятывы і за сродкі сваякоў Аляксея Карпюка. Горадзенскі скульптар Уладзімер Панцялееў працаваў над ім чатыры месяцы. Ён зроблены з граніту і бронзы. Гістарычную даведку і абгрунтаваньне падрыхтаваў гісторык Андрэй Вашкевіч.

«У гэтым доме з 1962 па 1976 год жыў і працаваў беларускі пісьменьнік, франтавік і грамадзкі дзяяч Аляксей Карпюк», — напісана на дошцы.

Дачка Аляксея Карпюка адкрывае шыльду ў ягоны гонар
Дачка Аляксея Карпюка адкрывае шыльду ў ягоны гонар

На адкрыцьці прысутнічалі дачка славутага гарадзенца Валянціна Карпюк, мовазнаўца Аляксей Пяткевіч, паэткі Данута Бічэль і Ала Петрушкевіч, гісторыкі, грамадзкія актывісты.

Ушанаваць пісьменьніка дазволілі гарадзкія ўлады, эскіз шыльды ўзгаднілі ў Міністэрстве культуры.

На адкрыцьцё прыйшлі некалькі дзясяткаў чалавек
На адкрыцьцё прыйшлі некалькі дзясяткаў чалавек

Сёлета 14 красавіка Аляксею Карпюку споўнілася б 99 гадоў. Ён нарадзіўся ў вёсцы Страшава паблізу ад Беластоку (цяпер тэрыторыя Польшчы). У 1942 годзе трапіў у нямецкі канцлягер, адкуль уцёк. Быў камандзірам партызанскага атраду.

Аўтар твораў пра жыцьцё Заходняй Беларусі. У 1960–1970-я гады ўваходзіў у клюб вольнай інтэлігенцыі Горадні разам з Васілём Быкавым, Данутай Бічэль.

Пасьля вайны каля 50 гадоў пражыў у Горадні. Памёр у 1992 годзе, пахаваны на горадзенскіх могілках. Імя Карпюка носіць адна з вуліц гораду.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG