У падземных пераходах Менску дзясяткі чалавек падпяваюць вулічным музыкам. Людзі гучна ўключаюць песьню праз адчыненыя вокны кватэр альбо на хакейным матчы . А яшчэ за гэтую песьню саджаюць на суткі.
Беларуская мова сама па сабе ня ёсьць гарантам ад новай калянізацыі.
БЧБ-група грамадзянаў мусіць зразумець, што калі суайчыньнік не гаворыць па-беларуску, гэта не значыць, што ён гатовы крычаць «Пуцін, увядзі войскі!»
Чарга як форма пратэсту — спантаннае адкрыцьцё грамадзка-палітычнага сэзону 2020 году.
У краіне, дзе ўлада трымаецца на гвалце, шляхам выбараў не перамагаюць.
Краму Symbal.by, створаную ўдзельнікамі праекту «Арт Сядзіба», задушылі за T-шоткі з прынтам «3%». «Арт Сядзіба» праславілася ў канцы 2014 году, калі зладзіла першы ў Беларусі Дзень вышыванкі. У 2020 годзе Дзень вышыванкі ў Менску ладзіць 2 ліпеня прадзяржаўная арганізацыя БРСМ.
Подпісы за Віктара Бабарыку ўлада бракуе дзясяткамі тысяч. Зьняволены экс-банкір у «выбарчую гонку», найверагодней, ужо не трапляе. У сацсетках бачу ў многіх прыхільнікаў «альтэрнатыўнага прэтэндэнта» на прэзыдэнцтва шок і расчараваньне.
Перакананы, што словам лютага 2020 году сталася «гарбата». Мяняецца грамадзтва, зьмяняецца стаўленьне да беларускай мовы, а таму «гарбата», якую папрасіў Арамаіс, выбухнула ня толькі ў сацыяльных сетках, а нават у расейскай мэдыйнай прапагандзе.
На афіцыйным гербе Рэспублікі Беларусь ёсьць фізычная мапа – частка глёбуса. Да нядаўняга часу львіную долю карцінкі займала выява расейскай тэрыторыі. Цяпер плянуецца акцэнт зрабіць на Эўропе. Выпадковасьць? Адказвае Севярын Квяткоўскі.
Я сумняюся, што для большасьці беларусаў расейская мова мае нейкае дадатковае значэньне, апроч функцыянальнага. Нездарма большасьць беларусаў падчас перапісаў насельніцтва трывала называе беларускую мову роднай.
«Радыё Свадоба» зрабіла гэта. Тое, што Алесю Пілецкаму напісаў не адзін дзясятак адданых чытачоў: «Зрабіце кнігу!». «Казкі па целефоне».
Напярэдадні дзяржаўнага сьвята 7 лістапада блогер Севярын Квяткоўскі прайшоўся па вечаровым Менску, каб распытаць маладых: ці ведаюць яны, што адзначаецца 7 лістапада?
Насамрэч, гэтае пытаньне — пра Лукашэнку і беларускую інфармацыйную прастору.
Валера піў дзясяты дзень.
Вобраз Каліноўскага ня мусіць быць ідалам для псэўдарэлігійнага культу, а працаваць тут і цяпер на сьветаадчуваньне беларусаў.
Блогер з Беларусі Ўлад Бумага для пяці мільёнаў карыстальнікаў мабільнай плятформы Instagram тлумачыць, што правільна казаць «Беларусь», а не «Белоруссия». І вучыць слову «падабайка».
Шматгадовае маўчаньне грамадзтва разбэсьціла многіх школьных начальнікаў і начальніц. Гэта не Лукашэнка іх прымушае павялічваць колькасьць БРСМаўцаў.
Штогод перад набліжэньнем уручэньня прэміі Гедройця ў Беларусі згадваюць пра сучасную беларускую літаратуру і спрабуюць зразумець, чаму яна такая — ня надта папулярная.
Калі я пытаўся ў Менгарвыканкаму пра колькасьць праціўнікаў усталяваньня памятнай дошкі БНР, калі пісаў, што хацеў бы ведаць, хто ўсе тыя людзі, то разумеў, што мне ніхто праўды ня скажа. Гаворка пра групу ананімных асобаў, якія нібыта напісалі звароты ў Менгарвыканкам з патрабаваньнем не ўсталёўваць Дошку БНР.
Тацяна Гацура-Яворская ўзьняла вельмі цікавую тэму — формы салідарнасьці беларускіх журналістаў. Яна прапанавала салідарным з пацярпелымі ад дзеяньняў Сьледчага камітэту СМІ «змоўкнуць» на суткі. Маўляў, калі дзень не папрацаваць, «нічога фатальнага не адбудзецца», але «людзі задумаюцца».
Загрузіць яшчэ