Магчыма, улады разьлічваюць, што псыхалягічная стома, пандэмія і ўзмоцненыя рэпрэсіі спыняць рэгулярныя акцыі пратэсту. А значыць, «сілавікі» змогуць адпачыць і «залізаць раны». Але, хутчэй за ўсё, да традыцыйных нядзельных маршаў дададуцца новыя формы пратэсту.