7 траўня беларускія прапагандысты падманам запісалі інтэрвію з кандыдатам у прэзыдэнты Літвы Гедрымасам Яглінскасам. Паглядзелі, каго і як са сваіх герояў яны падманвалі раней.
Як паведаміў у сваіх сацсетках Ігар Ільяш, муж Кацярыны Андрэевай(Бахвалавай), палітзьняволеная пры канцы красавіка перахварэла за кратамі на пнэўманію.
Па стане на 10 траўня ў Беларусі 1374 палітвязьні, прызнаных праваабарончай супольнасьцю. Рэальная колькасьць палітвязьняў можа быць большая.
Пагаварылі з заснавальнікам фонду BySol Андрэем Стрыжаком пра дапамогу для самых малых беларусаў, якія пацярпелі ад дыктатуры.
Ва Ўкраіне дыскусія аб спрашчэньні легалізацыі іншаземцаў, якія абараняюць тэрытарыяльную цэласнасьць краіны, працягваецца з 2014 году, калі баявыя дзеяньні пачаліся ў Данецкай і Луганскай абласьцях пасьля анэксіі Расеяй Крыму.
У справе аб карагодзе падчас пратэстаў 2020 году ў Берасьці ўжо асудзілі каля 140 чалавек.
Колькасьць адвакатаў у Беларусі з 2020-га скарацілася на чвэрць. Больш за сотню зь іх пазбавілі ліцэнзій і права на прафэсію. Адвакатаў саджаюць у турмы на 6–10 гадоў і запалохваюць.
Падзеі 10 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
У Вільні прэзэнтавалі дзьве кнігі пра Менск і адну пра Гамбург.
Кіраўнік дзяржавы рэгулярна загадвае навесьці парадак на дарогах. Чыноўнікі рэгулярна абяцаюць выканаць распараджэньні. А беларусы толькі сёлета пакінулі пяць тысяч скаргаў на стан дарог.
На якой падставе дзяржава сёньня забірае ў беларусаў кватэры і апісвае мэблю і як пра гэта даведваюцца гаспадары? Трое беларусаў расказалі Свабодзе, як у іх арыштавалі маёмасьць пасьля 2020 году.
Па стане на 8 траўня ў Беларусі 1375 палітвязьняў, прызнаных праваабарончай супольнасьцю. Рэальная колькасьць палітвязьняў можа быць большай.
9 Траўня, па вэрсіі ідэолягаў і чыноўнікаў ад адукацыі, пачалося яшчэ ў сакавіку. Менавіта з сакавіка па канец траўня сёлета расьпісаныя пляны сьвяткаваньня Дня Перамогі ў школах. Паглядзелі, што там адбываецца, і пагутарылі з бацькамі.
У Варшаве з аншлягам прайшла прэм’ера спэктакля паводле «Зэкамэрона» Максіма Знака. Са 100 апавяданьняў палітвязьня «Купалаўцы» выбралі два дзясяткі самых аптымістычных.
Шосты эпізод падкаст-сэрыялу «Архіпэляг БЕЛАГ» пра карную сыстэму рэжыму Лукашэнкі. Гэтая частка — пра восьмы круг пекла, куды сьвядома кідаюць палітвязьняў: ШЫЗА, перавод у памяшканьне камэрнага тыпу, катаваньні за кратамі, сьвядомае неаказаньне мэдычнай дапамогі, сьмерці палітвязьняў.
Эўракамісія прапануе ўвесьці больш жорсткія санкцыі супраць Беларусі за падтрымку расейскай агрэсіі ва Ўкраіну і такім чынам перашкодзіць абыходу санкцый, уведзеных раней супраць Расеі.
Арганізатары выбараў абяцаюць, што асабістыя зьвесткі выбарнікаў ня будуць нідзе захоўвацца, іх адразу выдаляць.
Польскі судзьдзя Томаш Шмыт — ня першы іншаземец, які папрасіў абароны ў Беларусі. Расказваем, што стала зь ягонымі папярэднікамі.
Свабода пагутарыла з дачкой экс-міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Захаранкі Аленай, якая больш за 20 гадоў жыве ў Нямеччыне.
7 траўня ў Фрунзэнскім раённым судзе Менску пачынаецца працэс над нэўролягам Русланам Бадамшыным.
Загрузіць яшчэ