Вольга Класкоўская, былая палітзьняволеная:
«Самым цяжкім было, калі я зьмірылася з думкай, што, магчыма, мне давядзецца страціць жыцьцё ў часе знаходжаньня ў гэтых камэрах... Я калісьці атрымала 30 дзён ШЫЗА запар, у мяне абвастрыліся хваробы, я пакутавала на вельмі моцны крывацёк».
Віктар Пархімчык, былы палітзьняволены:
«Калі Ашурка забівалі, гэта было чутна. У той час хадзілі на тэлефонныя званкі ў памяшканьне, якое ня так далёка ад карцэру. Былі чуваць крыкі, як яго забівалі».
Сьвятлана Алексіевіч, нобелеўская ляўрэатка:
«Што тычыцца Ашурка, у мяне перакананьне, што гэта былі доўгія зьдзекі з чалавека. І былі зьдзекі менавіта за беларускую мову».
Аляксандар Ракіцкі, былы пракурор:
«Ня думаю, што ёсьць устаноўка забіваць палітвязьняў, але ёсьць устаноўка на тое, што калі ў ходзе прымяненьня да іх мэтадаў, якія цяпер прымяняе адміністрацыя калёніі, нехта пацярпіць ці памрэ, то гэта дапушчальныя рэчы».
Вольга Гарбунова, былая палітзьняволеная, прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту:
«Намі выяўлена больш за 200 чалавек, якім экстрана патрэбна мэдычная дапамога. Практычна ўсе палітвязьні прайшлі досьвед катаваньняў і гвалту, нечалавечых умоваў утрыманьня ў турмах, СІЗА».
14 траўня, у аўторак, выйдзе апошняя частка падкасту «Архіпэляг БЕЛАГ» пра тое, што пасьля адбыцьця тэрміну былы палітвязень ці былая палітзьняволеная не становяцца свабоднымі людзьмі і могуць зноў трапіць за краты. Гэта дзявяты круг пекла.
Падкаст «Архіпэляг БЕЛАГ». Дзе глядзець і слухаць
Гэта падкаст Ганны Соўсь пра тое, як Беларусь паступова ператвараюць у турму.
У сямі частках візуалізаванага падкаста «Архіпэляг БЕЛАГ» мы пройдзем праз усе кругі пекла карнай сыстэмы рэжыму Лукашэнкі — затрыманьне, «суткі», сьледзтва, хатнія арышты, «хімію», этапы, калёніі, турмы і жыцьцё пад наглядам па вызваленьні. У гэтым нам дапамогуць былыя палітзьняволеныя, былыя сілавікі, праваабаронцы, а таксама нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч.
Мы раскажам, як пабудаваны «Архіпэляг БЕЛАГ» знутры, на чым ён трымаецца, якія людзі там працуюць, на чый загад палітвязьняў катуюць і даводзяць да сьмерці. У падкасьце вы пачуеце парады былых палітвязьняў, былых сілавікоў і праваабаронцаў, як прайсьці «Архіпэляг БЕЛАГ» з найменшымі стратамі для псыхічнага і фізычнага здароўя.
Візуалізацыю падкасту разам з намі рабілі былыя палітзьняволеныя — Марыя Каленік, Лявон Халатран, Віктар Пархімчык, Анастасія Булыбенка, Натальля Карнеева і яшчэ некалькі чалавек, якія пажадалі захаваць ананімнасьць.
Новыя выпускі падкасту выходзяць кожны аўторак ад 2 красавіка на YouTube-канале Свабоды і асноўных падкаст-плятформах.
Як глядзець на YouTube
Падпішыцеся на наш YouTube-канал Радыё Свабода, каб не прапусьціць ніводнага выпуску.
Як слухаць падкаст
Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.
Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.