Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску за ўдзел у пратэстах судзяць лекара Бадамшына


Руслан Бадамшын, архіўнае фота
Руслан Бадамшын, архіўнае фота

7 траўня ў Фрунзэнскім раённым судзе Менску пачынаецца працэс над нэўролягам Русланам Бадамшыным.

Былому лекару РНПЦ Руслану Бадамшыну пагражае да 4 гадоў зьняволеньня паводле 342-га артыкула Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»).

Паводле праваабаронцаў «Вясны», працэс над Русланам Бадамшыным будзе весьці судзьдзя Юлія Крэпская.

Вядома, што з 2020 году Руслана Бадамшына затрымлівалі сама меней пяць разоў, агулам ён адбыў пад арыштам больш за 60 дзён. Пасьля адміністрацыйнага арышту ў красавіку 2021 году Руслана Бадамшына звольнілі з Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру нэўралёгіі і нэўрахірургіі, дзе ён працаваў лекарам функцыянальнай дыягностыкі.

У той дзень, 8 красавіка, у 7:30 доктар быў вызвалены з жодзінскай турмы, дзе ён адбыў 15 сутак. Бяз грошай і тэлефона лекар вымушаны быў дабірацца ў Менск і зьявіўся на працу а 12-й гадзіне замест 10-й, што залічылі за прагул.

У 2021 годзе Руслан Бадамшын казаў журналісту «Нашай нівы» пра досьвед адседкі ў ізалятары на Акрэсьціна:

«Нічога, акрамя рэпрэсіяў, у іх няма, гэтая сыстэма можа займацца толькі задушэньнямі. Мне здаецца, у такой сыстэмы няма будучыні».

Да апошняга па ліку арышту, у лютым 2024 году, Руслан Бадамшын працаваў лекарам-нэўролягам у мэдычным цэнтры «Нардзін». У сям’і Руслана Бадамшына двое дзяцей, 9 і 6 гадоў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG