Нацыянальны банк папярэджваў пра «дэвальвацыйныя чаканьні», але прадоўжыў шчодра раздаваць крэдыты. На 43,4% больш, чым летась. Разьбіраемся, чым гэта шкодна.
Вядомых у Магілёве незалежных журналістаў судзяць у палітычнай справе.
Хутчэй за ўсё — у Польшчы; у Грузіі можна праз інвэстыцыі.
11 ліпеня ў сталіцы Літвы беларусы правялі вечар памяці беларускага мастака Алеся Пушкіна, які роўна год таму, 11 ліпеня 2023 году, загінуў у гарадзенскай турме. Імпрэза прайшла ў віленскай творчай прасторы «Кропка».
Расказваем, чаго нельга ўвозіць у Беларусь з Польшчы, Літвы, Латвіі, а таксама чаго нельга везьці туды — паводле новых і ранейшых правілаў.
11 ліпеня Дэклярацыю беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасьці прадставілі на брыфінгу ў Сейме Літоўскай Рэспублікі.
Сьвятлана Ціханоўская наведвае Вашынгтон з 9 па 12 ліпеня 2024 году. Яна ўдзельнічае ў Публічным форуме NATO на запрашэньне Генэральнага сакратара альянсу Енса Столтэнбэрга.
Лідэры краін NATO, якія ўдзельнічаюць у юбілейным саміце альянсу, падтрымалі «незваротны шлях» Украіны да сяброўства, заявіўшы, што Кіеў мае права выбіраць свае ўласныя захады бясьпекі і што яго «будучыня ў NATO».
11 жніўня ў Жодзіна пачынаецца суд над палітвязьнем з Гомля Мікітам Залатаровым, які адбывае пакараньне за ўдзел пратэстах 2020 году (яму прысудзілі агулам 4,5 года). Мікіта вядомы тым, што ў 2020 годзе стаў адным з самых юных беларускіх палітвязьняў: яму было 16 гадоў.
Сын вядомага фотакарэспандэнта 1980–1990-х гадоў Сяргея Брушко захаваў архіў бацькі з унікальнымі чорна-белымі фатаздымкамі.
Францішка Сокалава была дачкой чэскага філёзафа, прафэсара Яна Патачкі, які быў адным з заснавальнікаў і маральным лідэрам «Хартыі-77». Прафэсар Патачка памёр падчас допыту ў службе бясьпекі сацыялістычнай Чэхаславаччыны. Яго імем названая адна з найбольшых вуліц Прагі.
Расказваем пра каталіцкага манаха і сьвятара Анджэя Юхневіча, на якога завялі крымінальную справу пасьля 55 дзён адміністрацыйнага арышту. У чым дакладна абвінавачваюць Юхневіча, невядома.
Праваабарончая супольнасьць Беларусі запатрабавала адмяніць прысуды, вынесеныя Руслану Зголічу, Дзьмітрыю Сіўко, Аляксандру Цюпу, Івану Мікшу і Аляксандру Сырыцы, а таксама спыніць крымінальны перасьлед гэтых грамадзянаў.
Польшча на мінулым тыдні 33 гадзіны «вельмі шчыльна» правярала грузы на чыгуначным тэрмінале ў Малашэвічах і прыгразіла яго закрыць. Што гэта за тэрмінал? Расказваем.
Раман прыехаў ва Ўкраіну з групай іншых беларусаў 10 траўня 2023 году. 7 чэрвеня 2024-га ад яго прыйшло апошняе паведамленьне.
Падзеі 9 ліпеня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі
Загрузіць яшчэ