Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі 8 ліпеня наведвае Варшаву з афіцыйным візытам, дзе ён падпісаў пагадненьне аб бясьпецы паміж Украінай і Польшчай.
8 ліпеня ў Горадзенскім абласным судзе пачаўся працэс над колішнім намесьнікам старшыні «Маладога фронту», журналістам Алесем Кіркевічам.
«Сказалі: „З рэчамі на выхад!“. Мы думалі, што пераводзяць у іншую камэру СІЗА. Але яны пасадзілі мяне ў бусік, на галаву мяшок, у вушы — бярушы, і некуды павезьлі. Мне было страшна, думала, што мяне ў Расею мо вывозяць, і што там са мной будзе, незразумела»
6 ліпеня ў Вільні адышоў у лепшы сьвет Віталь Каракорскі, літоўскі, габрэйскі і беларускі грамадзкі дзяяч, журналіст і пісьменьнік. Пра сьмерць Віталя паведаміў у фэйсбуку ягоны сын Даніэль.
У чэрвені-ліпені беларусы ў Беларусі і ў іншых краінах на розных кантынэнтах адзначаюць Купальле — старажытнае народнае сьвята. Праверце сябе, ці добры вы ведаеце купальскія традыцыі і гісторыю адзначэньня гэтага сьвята, адкажыце на пытаньні тэсту.
«Камунікаваць з кліентамі кожны дзень па-беларуску — гэта абсалютна натуральна, але пасьля пераезду зрабілася яшчэ і адметным»,— кажа Сяргей Календа.
Віктар Евілін — актывіст з Мар’інай Горкі, актыўны ўдзельнік выбарчай кампаніі 2020 году. У яго чацьвёра дзяцей, жонка мае літоўскія карані.
Актывістку «Эўрапейскай Беларусі» Паліну Шарэнду-Панасюк адправілі на псыхоляга-псыхіятрычную экспэртызу ў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтар псыхічнага здароўя ў Навінках, дзе ў асноўным дасьледуюць тых, хто падазраецца ў цяжкіх злачынствах.
Расказваем добрыя навіны тыдня. У Беларусі вызвалілі некаторых палітвязьняў, частка зь іх зьехала ва Ўкраіну. Навукоўцы адкрылі, што бэгемоты ўмеюць лятаць.
7 ліпеня ў Францыі пройдзе другі тур, у выніку якога да ўлады могуць прыйсьці ўльтраправыя сілы.
Расказваем гісторыю беларускага актывіста і ўласьніка музэя ў Наваградку Сяргея Лаўрушчыка, які загінуў пад Варшавай два гады таму.
У Польшчы грамадзяніну Пакістану пагражае ад 7 да 12 гадоў пазбаўленьня волі.
Ва Ўкраіне, як сьцьвярджаюць спэцслужбы, фіксуюць выпадкі, калі Расея актыўна выкарыстоўвае легалізаваных на ўкраінскай тэрыторыі грамадзян краін-сатэлітаў «для правядзеньня выведна-падрыўной дзейнасьці супраць Украіны».
Гэта падкаст Ганны Соўсь пра тое, як Беларусь паступова ператвараюць у турму.
3 ліпеня выйшаў на волю палітзьняволены Рыгор Кастусёў, 67-гадовы старшыня ліквідаванай уладамі Партыі БНФ. Агулам праваабаронцам «Вясны» дакладна вядома ўжо пра 4 палітвязьняў, якія выйшлі на волю паводле амністыі.
Лідэры Кітаю і Расеі Сі Цзіньпін і Ўладзімір Пуцін разам зь лідэрамі краін — членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) сабраліся ў Казахстане на саміт, які праходзіць 3–4 ліпеня.
Актывістка «Эўрапейскай Беларусі», былая палітзьняволеная Ірына Шчасная выехала зь Беларусі, дзе яна адбыла ў зьняволеньні 3 гады і 7 месяцаў.
Сёлета ў парадзе на 3 Ліпеня прынялі ўдзел да 6000 чалавек і да 300 адзінак тэхнікі. Гэта нашмат больш, чым у 2020 годзе.
Палітзьняволеная Ірына Шчасная адбыла за кратамі 3 гады і 7 месяцаў.
Загрузіць яшчэ