Вярхоўная Рада Ўкраіны ўхваліла зьмены ў заканадаўства, якое рэглямэнтуе працэдуру атрыманьня іншаземцамі ўкраінскага грамадзянства.
Журналіста Свабоды затрымалі 25 лістапада 2021 году. У чэрвені 2022-га Андрэя асудзілі на 6 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму.
Пры наяўнасьці базаў дадзеных ў актывістаў раз-пораз у СМІ зьяўляецца асабістая інфармацыя пра сілавікоў, чыноўнікаў ды проста звычайных людзей. Калі гэта мае сэнс, а калі — не.
Людзі найбольш баяцца фільтрацыі. Украінская служба Радыё Свабода расказала, як працуе эвакуацыйны калідор празь Беларусь.
Эўразьвяз забараніў увоз у Беларусь тавараў сэканд-хэнд. Беларускія ўлады заявілі, што рады гэтаму, і прагназуюць разьвіцьцё айчыннай лёгкай прамысловасьці. Але што пра гэта думаюць беларусы?
У Гомельскім абласным судзе пачаўся судовы працэс над Віленам Тургунавым, былым супрацоўнікам аддзелу ўпраўленьня ўнутраных спраў Чыгуначнага раёну Гомля.
Суразмоўцы расказваюць пра бідэ ў жаночых камэрах, татальнае відэаназіраньне і сучасны спартовы комплекс. А таксама пра недаробкі і няхватку супрацоўнікаў.
Падзеі 19 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Горадня — адзін з самых старых і самых значных гістарычных гарадоў Беларусі. У Горадні адбываліся важныя падзеі і жылі славутыя гістарычныя дзеячы. Праверце сябе, ці добра вы ведаеце старажытную гісторыю Горадні, адкажыце на пытаньні тэсту.
Нямецкі перакладчык Томас Вайлер атрымаў прэмію П.Цэляна за перастварэньне рамана Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Эўропы». Пагаварылі з аўтарам аб прычынах малой цікавасьці ў Нямеччыне да беларускай літаратуры, стэрэатыпы ўспрыманьня беларускіх пісьменьнікаў на Захадзе ды творчасьць ва ўмовах дыктатуры.
Палітычны аглядальнік Валер Карбалевіч камэнтуе, як беларускія ўлады рэагуюць на ўкраінскі наступ у Курскай вобласьці.
Антыўтапічная будучыня, у якой зграі дронаў-забойцаў палююць на людзей, набліжаецца, але цалкам аўтаномныя дроны са штучным інтэлектам застаюцца няўлоўнай тэхналёгіяй, прынамсі на палях бітваў ва Ўкраіне, піша Эймас Чапл, журналіст Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Счабода.
Цяпер на тэрыторыі манастыра будуюць сабор у гонар расейскага князя Аляксандра Неўскага і храм Іконы Божай маці Жыровіцкай.
У чэрвені Ўкраіна дамаглася вызваленьня пяці сваіх грамадзян, арыштаваных на тэрыторыі Беларусі. Паводле амбасадара Ўкраіны ў асаблівых даручэньнях у Беларусі Ігара Кізіма, за кратамі застаюцца яшчэ 8 грамадзян Украіны.
Сёлета ў Беларусі — падвышаны попыт на жыльлё. Спыталі ў рыэлтараў і эканамістаў, чаму гэта адбываецца і колькі можа працягвацца.
Кіраўнік «Дому творцаў» Сяржук Доўгушаў кажа, што ўстанова пад пагрозай закрыцьця. Уладальнік памяшканьня істотна павысіў кошт арэнды, скарацілася партнэрская падтрымка.
Расказваем пра журналіста, за вызваленьне якога ўлады Польшчы гатовыя адкрыць памежны пераход у Баброўніках.
Сьледчыя зьвярнуліся ў суд па дазвол на атрыманьне зьвестак ад украінскіх апэратараў, што забясьпечвалі роўмінг для беларускіх і расейскіх нумароў у часе расейскай акупацыі Чарнігаўскай вобласьці.
У жніўні 2020-га быў паранены гумовай куляй, у 19 гадоў атрымаў 3 гады. За кратамі ажаніўся. Расказваем гісторыю былога вязьня, які зусім не цікавіўся палітыкай.
Загрузіць яшчэ