Дата дня
19 жніўня 1991 году ў Маскве адбылася спроба дзяржаўнага перавароту ў СССР: змоўнікі (так званы ГКЧП) адхілілі ад улады прэзыдэнта Міхаіла Гарбачова і заявілі аб увядзеньні надзвычайнага становішча.
У Менску дэпутаты Апазыцыі БНФ прынялі заяву з асуджэньнем путчу, патрабаваньнем склікаць нечарговую сэсію Вярхоўнага Савету. Увечары на плошчы перад Домам ураду Беларускі Народны Фронт правёў мітынг пратэсту.
Таксама ў гэты дзень
1562 — пад Невелем аддзел войскаў ВКЛ на чале з гетманам Мікалаем Радзівілам Рудым разьбіў маскоўскае войска на чале з Андрэем Курбскім.
1587 — Жыгімонт Ваза стаў вялікім князем літоўскім. Перад гэтым яго прагналі з швэдзкага пасаду тамтэйшыя пратэстанты. У беларускую гісторыю Жыгімонт Ваза ўвайшоў тым, што садзейнічаў Берасьцейскай царкоўнай уніі і адваяваў у Расеі Смаленшчыну.
1888 — у Бэльгіі прайшоў першы ў сьвеце конкурс прыгажосьці.
1925 — у Вільні пачалі выдаваць газэту «Жыцьцё Беларуса». Першая газэта, што выдавалася ад імя БСРГ.
1989 — прэзыдэнт Польшчы Войцех Ярузэльскі прызначыў прэмʼер-міністрам сябра «Салідарнасьці» Тадэвуша Мазавецкага.
У гэты дзень нарадзіліся
1831 — Зыгмунт Чаховіч, удзельнік паўстаньня 1863–1864 гадоў.
1883 — Габрыэль «Како» Шанэль, француская кутур’е і заканадаўца моды.
1893 — Баляслаў Слосканс, каталіцкі біскуп, рэлігійны і грамадзкі дзеяч беларускага замежжа.
1896 — Жан Піяжэ, швайцарскі псыхоляг.
1912 — Барыс Мікуліч, беларускі пісьменьнік, вязень ГУЛАГу.
1946 — Віктар Гардзей, паэт і празаік.
1969 — Альгерд Невяроўскі, журналіст, працаваў у тым ліку і на Радыё Свабода.
У памяці
1506 — памёр Аляксандар Ягелончык, вялікі князь літоўскі і кароль польскі.
1662 — Блез Паскаль, францускі навуковец.
1819 — Джэймс Ват, шатляндзкі інжынэр, вынаходнік-мэханік.
1929 — Сяргей Дзягілеў, расейскі мастацкі і тэатральны дзеяч.
1936 — Фэдэрыка Гарсія Лёрка, гішпанскі паэт і драматург.
1943 — у ГУЛАГу загінуў Язэп Воўк-Левановіч, мовазнаўца. Паводле іншых зьвестак, такую дату паведамілі сваякам, а насамрэч ён быў расстраляны 2 лютага 1938.
1977 — Аркадзь Маўзон, беларускі драматург.
2004 — Мікола Купрэеў, пісьменьнік.
2017 — Алеся Фурс, удзельніца паваеннага антысавецкага Супраціву, зьняволеная ГУЛАГу, удзельніца нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.