Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы пасьля заканчэньня пандэміі вяртаюць ранейшыя нормы легалізацыі для іншаземцаў. Што гэта азначае для беларусаў


Польскія сэнатары дэманструюць салідарнасьць зь беларусамі пасьля жорсткага разгону акцыяў пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў прэыздэнцкіх выбараў. Варшава, 25 сакавіка 2021 году. Архіўнае фота
Польскія сэнатары дэманструюць салідарнасьць зь беларусамі пасьля жорсткага разгону акцыяў пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў прэыздэнцкіх выбараў. Варшава, 25 сакавіка 2021 году. Архіўнае фота

Беларусы могуць легалізавацца ў Польшчы як праз атрыманьне дазволу на жыхарства, так і праз хадайніцтва аб атрыманьні міжнароднай абароны. Атрымаць нацыянальную візу па гуманітарных абставінах на тэрыторыі Польшчы ўжо немагчыма.

У Цэнтры беларускай салідарнасьці (ЦБС) у Варшаве заклікалі грамадзян Беларусі своечасова паклапаціцца аб сваёй легалізацыі ў Польшчы ў сувязі са скасаваньнем эпідэміялягічнага рэжыму, калі тэрмін дзеяньня дакумэнтаў аўтаматычна працягваўся.

«У іншаземцаў, у тым ліку грамадзян Беларусі, з пачатку ліпеня будзе толькі 30 дзён, каб легалізаваць сваё знаходжаньне, калі яны знаходзіліся на падставе такіх падоўжаных дакумэнтаў», — працытавала агенцтва BPN дырэктарку дэпартамэнту прававой дапамогі ЦБС Вольгу Дабравольскую.

На час пандэміі адмысловыя нормы польскага заканадаўства аўтаматычна працягвалі дзеяньне дазволаў на жыхарства і візаў.

Вольга Дабравольская мяркуе, што гэтыя асаблівасьці закрануць «тысячы чалавек».

«Мы рыхтуемся да таго, што цяпер людзі будуць толькі актывізоўвацца, але ня варта гэта пакідаць на апошні тыдзень ці апошні дзень», — заклікала яна.

Вольга Дабравольская нагадала, што беларусы могуць легалізавацца ў Польшчы як праз атрыманьне дазволу на жыхарства, так і праз хадайніцтва аб атрыманьні міжнароднай абароны. Атрымаць нацыянальную візу па гуманітарных абставінах на тэрыторыі Польшчы ўжо немагчыма.

Апроч таго, трэба абнавіць ня толькі дазвол на жыхарства, а і працаўладкаваньне.

Згодна з інфармацыяй МЗС Польшчы, з 10 жніўня 2020 году па 31 сьнежня 2022 году польскі бок выдаў беларусам 509 701 візу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG