Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускую вакцыну супраць COVID-19 абяцаюць стварыць да пачатку 2024 года, пасьля завяршэньня пандэміі


Вакцынаваньне. Ілюстрацыйнае фота
Вакцынаваньне. Ілюстрацыйнае фота

5 траўня 2023 году Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла аб заканчэньні ў сьвеце пандэміі каранавірусу.

У Беларусі завяршаецца стварэньне вакцыны ад каранавірусзу, заявіў намесьнік міністра аховы здароўя — галоўны дзяржаўны санітарны доктар Аляксандар Тарасенка на канфэрэнцыі «Глябальныя пагрозы біялягічнай бясьпецы. Праблемы і рашэньні».

«Сёньня мы рэалізуем першы наш праект — стварэньне ўласнай вакцыны супраць новай каранавіруснай інфэкцыі. Плянуем, што праект завершыцца да канца бягучага году, гэта значыць да студзеня 2024 года», — цытуе Тарасенку ТАСС.

Паводле яго, нягледзячы на тое, што ў Беларусі, як і ва ўсім сьвеце, назіраецца адносна пасьпяховая сытуацыя з захваральнасьцю COVID-19, айчынныя спэцыялісты працуюць над стварэньнем уласнай вакцыны.

«Глядзім, напрыклад, на тое, каб стварыць вакцыну і супраць грыпу», — сказаў Тарасенка.

У Беларусі першы выпадак заражэньня COVID-19 зарэгістравалі на пачатку 2020 года. У розных краінах сьвету пачалі распрацоўваць вакцыны. Улады Беларусі, якія першапачаткова адмаўлялі небясьпеку інфэкцыі, адмовіліся ад заходніх вакцын на карысьць расейскай і кітайскай, паралельна дэкляруючы намер стварыць уласную.

Для распрацоўкі сваёй вакцыны выбралі прадпрыемства «БелВітУніфарм» у Віцебскай вобласьці.

10 сьнежня 2022 года міністар аховы здароўя Дзьмітры Піневіч у этэры беларускага тэлебачаньня паведаміў, што досьледна-прамысловая партыя беларускай вакцыны ад COVID-19 выйдзе ў пачатку 2023-га.

Разам з тым ён усумніўся, што да таго моманту яна «будзе запатрабавана ў поўнай меры», аднак праца працягнулася.

Сёлета ў сакавіку Піневіч заявіў, што першы досьледна-прамысловы ўзор беларускай вакцыны ад COVID-19 плянуецца атрымаць у красавіку, але ў абазначаны тэрмін аб посьпехах у гэтым пляне нічога сказана не было.

Каля года Міністэрства аховы здароўя не публікуе зьветак аб захваральнасьці і сьмяротнасьці ад COVID-19.

5 ліпеня 2022 году Мінздароўя паведаміла, што ў краіне зарэгістравана 994 037 выпадкаў ковіду, а з пачатку пандэміі памерлі 7118 чалавек.

Пасьля гэтай даты Міністэрства аховы здароўя не інфармавала аб захваральнасьці, хаця ў летась у траўні абяцала публікаваць дадзеныя ў першы дзень кожнага месяца.

Рэальныя лічбы хворых і памерлых могуць быць больш высокімі.

5 траўня прыняла Сусьветная арганізацыя здароўя заявіла, што
распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 больш не зьяўляецца надзвычайнай сытуацыяй міжнароднага значэньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG