Раней у Менску заявілі, што ня будуць запрашаць назіральнікаў АБСЭ на «Адзіны дзень выбараў».
Авіябаза «Ліда» (Горадзенская вобласьць), разьмешчаная за 40 кілямэтраў ад мяжы з Літвой, — адзінае месца дысьлякацыі самалётаў Су-25 беларускіх вайскова-паветраных сіл, і гэта «найбольш верагодная» лякацыя для разьмяшчэньня расейскай тактычнай ядзернай зброі.
За 7 студзеня краіны Эўразьвязу не зафіксавалі ніводнай спробы нелегальнага пранікненьня на сваю тэрыторыю з боку Беларусі.
Раство — дзень, калі людзі знаходзяцца «у чаканьні нечага сьветлага і дзіўнага, у чаканьні цуду», адзначыла лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская, віншуючы беларусаў, якія адзначаюць гэтае сьвята 7 студзеня.
Сытуацыя са свабодай рэлігіі ў Беларусі рэгрэсуе, гаворыцца ў заяве Камісіі ЗША па міжнароднай рэлігійнай свабодзе (USCIRF) у сувязі з тым, што 3 студзеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў папраўкі, якія карэктуюць законы па пытаньнях дзейнасьці рэлігійных арганізацый.
Удзельнікам экспэдыцыі, якія адправяцца на Міжнародную касьмічную станцыю сёлета ўвесну, дазволена ўзяць з сабой толькі 1 кг асабістых рэчаў.
У 2023 годзе мінімум 2.791 чалавек быў падвергнуты рэпрэсіям паводле артыкулу 19.11 Кодэксу аб адміністрацыйных парушэньнях (распаўсюд, выраб, захоўваньне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасьці або прапагандуе такую дзейнасьць).
«Беларускі рэжым працягвае нястомна наступаць на нашу культуру», — такім чынам лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская адрэагавала на затрыманьне музыкаў Аляксандра Ільіна, Сяргея Кульшы і Дзьмітрыя Халяўкіна.
Група мігрантаў 4 студзеня атакавала супрацоўнікаў Памежнай аховы Польшчы з-за плота на мяжы зь Беларусьсю, паведаміла ведамства.
Іх абвінавачваюць паводле дзевяці артыкулаў Крымінальнага кодэксу Беларусі.
Падсуднай пагражае да 10 гадоў зьняволеньня.
Ад 1 да 23 гадоў прысудзілі беларусам, нязгодным з поўнамаштабным ўварваньнем Расеі ва Ўкраіну, якое падтрымаў Аляксандар Лукашэнка.
У апошнія гады ў Беларусі адзначаецца недахоп работнікаў.
Паліцыя польскага Сопату 1 студзеня затрымала 32-гадовага грамадзяніна Беларусі, які кіраваў аўтамабілем BMW у стане алькагольнага і наркатычнага ап’яненьня, а таксама перавозіў значную колькасьць наркотыкаў.
Русыфікацыя «не зьяўляецца новай для Беларусі пагрозай, мы можам гаварыць аб пэўным узмацненьні і паскарэньні гэтага працэсу пасьля падзеяў 2020 году», гаворыцца ў аналітычным аглядзе Беларускага ПЭНу, прысьвечаным уплыву «рускага сьвету» на беларускую культуру.
Міністэрства фінансаў 3 студзеня паведаміла пра выплату працэнтнага даходу па эўрааблігацыях Belarus-2027 — чарговы раз у беларускіх рублях.
На 16,12% (з 2,7364 да 3,1775 рубля) вырас афіцыйны курс даляра ЗША ў Беларусі за 2023 год. Гэта другі паказчык на тэрыторыі былога СССР, сьведчыць праведзены «Позіркам» параўнальны аналіз курсаў цэнтрабанкаў на 31 сьнежня 2022-га і 31 сьнежня 2023 году.
«У мінулым годзе нас спрабавалі паставіць на калені, задушыць эканамічна. Але мы ня проста выстаялі, мы ўсебакова разьвіваліся, рухаючыся да сваёй мэты», — заявіў Аляксандр Лукашэнка ў навагоднім звароце ды народа.
Перад навагоднім відэазваротам дэмакратычнай лідэркі Сьвятланы Ціханоўскай ўлады Беларусі заблякавалі ў краіне YouTube.
Спрошчаны парадак выдачы грамадзянам Беларусі польскага праязнога дакумэнту будзе дзейнічаць да 30 чэрвеня 2024 году, паведамляе Цэнтар беларускай салідарнасьці са спасылкай на польскую Управу па справах іншаземцаў.
Загрузіць яшчэ