Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трох беларускіх мытнікаў судзяць за «здраду дзяржаве» і «экстрэмізм»


Менскі гарадзкі суд. Ілюстрацыйнае фота
Менскі гарадзкі суд. Ілюстрацыйнае фота

Іх абвінавачваюць паводле дзевяці артыкулаў Крымінальнага кодэксу Беларусі.

5 студзеня ў Менскім гарадзкім судзе ў закрытым рэжыме пачаўся разгляд справы мытнікаў Яўгена Гурыновіча, Уладзімера Журомскага і Віктара Новіка.

Як піша «Позірк», іх абвінавачваюць паводле дзевяці артыкулаў КК:

  • ч. 2 арт. 426 («Перавышэньне ўлады або службовых паўнамоцтваў»),
  • ч. 2 арт. 377 («Крадзеж, зьнішчэньне, пашкоджаньне або ўтойваньне дакумэнтаў, штампаў, пячатак; крадзеж блянкаў»),
  • ч. 1 арт. 356 («Здрада дзяржаве», у рэдакцыі ад 9 студзеня 2019 году),
  • ч. 1 арт. 179 («Незаконныя зьбіраньне або распаўсюджваньне інфармацыі аб прыватным жыцьці»),
  • ч. 2 арт. 352 («Неправамернае завалоданьне кампутарнай інфармацыяй»),
  • ч. 2 арт. 3614 («Садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці»),
  • ч. 1 і 2 арт. 2031 («Незаконныя дзеяньні ў адносінах да інфармацыі аб прыватным жыцьці і пэрсанальных дадзеных»),
  • ч. 3 арт. 3611 («Стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім»),
  • ч. 2 і 3 арт. 130 («Распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасьці або звады»).

Толькі па артыкуле аб здрадзе дзяржаве ім пагражае да 15 гадоў зьняволеньня.

Працэс вядзе судзьдзя Сяргей Хрыпач, вядомы шматлікімі выракамі ў палітычна матываваных працэсах. Іншыя падрабязнасьці справы абвінавачаных мытнікаў невядомыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG