90-гадовая жыхарка Спорава (Бярозаўскі раён, Берасьцейшчына) Алена Дзьмітручына славіцца ў вёсцы сваімі вершамі, показкамі.
Спадарыня Алена мае досыць годную даваенную адукацыю — скончыла 7 клясаў польскае школы. Многія беларусы ў тыя часы мелі ня больш за 4 клясы. За сваё доўгае жыцьцё выхавала 4 дачок, мае ўжо й прапраўнукаў. Кажа, што раней не магла і ўявіць, што дажыве да 90, бо ў 40 гадоў перанесла досыць складаную апэрацыю.
Алена Дзьмітручына любіць прыдумляць вершы, многія зь якіх сатырычныя, жартаўлівыя.
Адна з старэйшых жыхарак Спорава кажа, што нават лежачы ў лякарні, не губляла пачуцьця гумару:
«Адной некай сардэчніцы скажу анэкдота, а вона ўпала, то я думала, мэнэ з больніцы выжануць», — сьмяецца 90-гадовая спадарыня Алена.
Кожныя некалькі год у Спораве адбываецца абласны фэстываль народнага гумару, дзе распавядаюцца і байкі Алены Дзьмітручынай.