Актывіст берасьцейскай ініцыятыўнай групы супраць акумулятарнага заводу Майсей Мазько затрыманы пасьля таго, як у яго машыне знайшлі патроны, брыкет рэчыва, падобнага да выбухоўкі, і запал.
Ленінскі суд Берасьця прызнаў вінаватым у хуліганстве грамадзкага актывіста Віталя Казака, які ўскладаў кветкі ды лямпадкі да будоўлі «Прыбускага кварталу» на месцы, дзе падчас акупацыі адбываліся расстрэлы вязьняў гета.
Свабода пагутарыла зь берасьцейскім актывістам Віталём Казаком, які ладзіць акцыі супраць будоўлі жылога комплексу, дзе знайшлі парэшткі соцень расстраляных нацыстамі людзей, і трапіў за гэта пад судовы перасьлед.
У судзе Івацэвіцкага раёну разглядалася скарга менскага прадпрымальніка Сяржука Бахуна на працаўніка прыдарожнай кавярні, які адмовіўся абслугоўваць яго, называючы «бандэраўцам».
«Натуральна, такія хамскія адносіны да памяці людзей мяне і кранаюць. Бо сёньня гэта косткі тых, хто тут жыў, а потым — косткі маіх знаёмых ці сваякоў… Я хачу, каб жыхарам гораду была аказаная пашана».
Перад вывазам валянтэры сабраліся на талаку, каб адсартаваць надмагільлі і занатаваць надпісы на іх.
Ініцыятыўная група берасьцейцаў, якія пратэстуюць супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу, зьбіраецца вылучыць свайго кандыдата на выбарах прэзыдэнта Беларусі. Ужо названае імя верагоднага прэтэндэнта: Дзям’ян Лепясевіч — адзін зь лідэраў пратэстоўцаў.
Мясцовы жыхар Віталь Казак такім чынам выказвае думку, што нельга весьці «будоўлю на костках».
Апоўдні 24 лютага ў Берасьці быў затрыманы блогер Аляксандар Кабанаў. Гэта адбылося на выхадзе з кватэры Сяргея Пятрухіна — ад раніцы ў двары дому дзяжурыў АМАП.
У Ружанах нясуць кветкі, цацкі, лямпадкі на месца страшнага здарэньня зь лесавозам, у выніку якога загінула 6-месячная Ева і яе бабуля Лідзія К., а маці Вікторыя трапіла ў лякарню. Карэспандэнт Свабоды пабываў на месцы трагедыі.
Больш за 150 чалавек сабраліся 4 лютага ў Марачоўшчыне (Івацэвіцкі раён Берасьцейшчыны) на дзень народзінаў Тадэвуша Касьцюшкі (1746–1817).
Пра гэта Свабодзе паведаміў намесьнік начальніка камітэту архітэктуры і будаўніцтва Берасьцейскага райвыканкаму Генадзь Панасюк.
На будаўнічай пляцоўцы ў цэнтры Берасьця знайшлі парэшткі дзясяткаў людзей, забітых нацыстамі падчас Другой усясьветнай вайны. Цяпер пошукавы батальён займаецца раскопкамі, а ў інтэрнэце зьявілася пэтыцыя, каб будаваць на гэтым месцы забаранілі.
Юлія Нічыпарук, якую берасьцейскі суд аштрафаваў за несанкцыянаваны пікет, заявіла Свабодзе, што будаўніцтва акумулятарнага заводу перавярнула жыцьцё яе сям’і. Цяпер нават яе дзеці ведаюць пра небясьпеку заводу.
У судзе Берасьцейскага раёну 30 студзеня прайшоў суд над Юліей Нічыпарук, якую абвінавацілі ў несанкцыянаваным пікетаваньні акумулятарнага заводу за тое, што павесіла ўлёткі на сьнегавікоў, якіх зьляпілі яе дзеці.
Валер Васкевіч, дырэктар фармацэўтычнай кампаніі «Экзон», прызнаны вінаватым у атрыманьні хабару і пакараны 7 гадамі калёніі. Кампанія дзейнічае ў горадзе Драгічыне Берасьцейскай вобласьці.
Памятны знак з мадэльлю зьнішчанага савецкай уладай у 1953 годзе самага вялікага ў Беларусі касьцёла ў гонар сьвятога Станіслава зьбіраюцца паставіць у горадзе Пінску Берасьцейскай вобласьці.
29-гадовы жыхар вёскі Воля Івацэвіцкага раёну Антон Іваноў змог абараніцца ў судзе ад абвінавачваньняў з боку міліцыі. Цяпер ён патрабуе пакараць супрацоўнікаў РАУС за беспадстаўнае затрыманьне яго ў ізалятары на адны суткі.
Суд Пінскага раёну прызнаў дырэктара 18-й школы Фёдара Радзівона вінаватым у наўмысным нанясеньні цялесных пашкоджаньняў. 11 верасьня ён сутыкнуў галовамі 5-клясьніка і 9-клясьніка, якія каталіся на скейце і самакаце па ганку школы.
Сьледчы камітэт таксама абверг інфармацыю аб тым, што ў абвінавачанага з забітым міліцыянтам да здарэньня быў канфлікт.
Загрузіць яшчэ