Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьцейскі актывіст усклаў вянкі да будоўлі, дзе знайшлі парэшткі ахвяраў нацызму. ФАТАФАКТ


Віталь Казак ускладае вянкі да будоўлі «Прыбускага кварталу», 24 лютага
Віталь Казак ускладае вянкі да будоўлі «Прыбускага кварталу», 24 лютага

Мясцовы жыхар Віталь Казак такім чынам выказвае думку, што нельга весьці «будоўлю на костках».

Ён прынёс да агароджы будоўлі элітнага жыльлёвага комплексу «Прыбускі квартал» 11 вянкоў ад розных мікрараёнаў Берасьця.

Віталь Казак распавёў, што будзе дабівацца спыненьня будоўлі, дзе ўжо адкапаныя парэшткі некалькіх соцень чалавек.

«Мы будзем зьвяртацца да мясцовых уладаў, каб тут зрабілі мэмарыяльны комплекс, а ня будавалі элітны дом. Будзем зьбіраць подпісы, рыхтуецца зварот да прэзыдэнта, бо ўжо знайшлі парэшткі каля 700 чалавек, і яшчэ знойдуць. Усе шакаваныя такой будоўляй на костках. Яе трэба спыніць», — кажа Віталь Казак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG