Раптоўныя кадравыя зьмены ў эшалёнах вэртыкалі — не навіна. Зрэшты, як і затрыманьні за карупцыю. Гэтак сталася і з кіраўніком Камянецкага раёну, 43-гадовым Андрэем Пісарыкам, які гаварыў па-беларуску і хваліў дэмакратычных актывістаў.
У вёсцы Сашыца Бярозаўскага раёну збылі больш за дзьве тысячы галоў сьвіней з фэрмы, якая належыць Бярозаўскаму камбікормаваму заводу.
У Бярозаўскім раёне на Берасьцейшчыне адбыўся нацыянальны чэмпіянат па ручным сенакашэньні. Мэта экалягічнага фэстывалю «Спораўскія сенакосы» — папулярызацыя аховы прыроды.
Севярынец выказаў шкадаваньне, што «партыя са стогадовай гісторыяй у сучаснай Беларусі ня мае магчымасьці атрымаць рэгістрацыю».
Інвэстарам — зялёнае сьвятло. Прынамсі, на беларускім дзяржаўным тэлебачаньні такія словы можна пачуць з вуснаў вышэйшых чыноўнікаў. Распачаць бізнэс у Берасьці вырашыў грамадзянін Нямеччыны Ільгар Роор, але займеў толькі праблемы і фінансавыя страты.
Бацька і сын ідуць па розных баранавіцкіх выбарчых акругах. Адзін з Чарнавусаў вылучаецца ў парлямэнт ад Партыі БНФ, а другі — ад АГП.
Пятро Попчанка мае невялікую пасеку зь дзясяткам вульлёў на сваім надзеле на ўскраіне Берасьця. Гаспадар ласкава пагадзіўся паказаць журналістам Свабоды, як здабываюць мёд.
У Баранавічах адбыўся пікет па зборы подпісаў за вылучэньне кандыдатамі ў парлямэнт «актывіста ў турэмнай робе» Рыгора Грыка і актывісткі БХД Тацяны Малашчанкі.
«З сумленьнем можна дамовіцца, зь Youtube — ніколі» — пад такім слоганам вядзе свой блог берасьцеец Сяргей Пятрухін. Здымае сюжэты пра карупцыю, якія набіраюць тысячы праглядаў.
Грамадзкі актывіст Рыгор Грык атрымаў забарону гарвыканкаму праводзіць пікет з мэтай прапаганды артыкулу 65 Канстытуцыі, згодна зь якім выбары зьяўляюцца свабоднымі.
Жыхары вёскі Кабакі Бярозаўскага раёну напісалі зварот у райвыканкам з патрабаваньнем палепшыць якасьць пітной вады. У іншым выпадку, заявілі сяляне, яны ня пойдуць на выбары.
Да 70-гадовага краязнаўца Міхася Берната ў вёсцы Русіна Баранавіцкага раёну прыйшоў міліцыянт і склаў пратакол за правядзеньне несанкцыянаванай акцыі.
Сяляне ў вёсках Ганцавіцкага раёну ўжо амаль месяц наракаюць на масавы падзеж сьвіней. Лічаць, што гэта афрыканская чума сьвіней, і ў паніцы самі колюць жывёлу. Чыноўнікі кажуць: «Нічога надзвычайнага».
Актывісты аргкамітэту БХД зладзілі ў Жыровіцах пікет па зборы подпісаў за вылучэньне кандыдатам у дэпутаты парлямэнту Алеся Масюка.
У Баранавічах будуць судзіцца прадстаўніца падатковай інспэкцыі і чалавек, які сьцьвярджае, што яна яго драпала і кусала.
Вядомы берасьцейскі блогер Сяргей Пятрухін займаецца журналісцкімі расьсьледаваньнямі на тэму карупцыі чыноўнікаў і сілавікоў.
Каля 20 грамадзкіх актывістаў сабраліся ў Баранавічах на плошчы ў вопратцы з нацыянальным арнамэнтам, каб адзначыць Дзень вышыванкі.
Цягнік у Тэрэспаль зь Берасьця стаў у два разы даўжэйшым. Большасьць пасажыраў — уцекачы з Чачні, якія спадзяюцца застацца ў Польшчы.
Павіншаваць парафіянаў прыйшлі вернікі рыма-каталікі, пратэстанты, а таксама прадстаўнікі габрэйскай і нават мусульманскай супольнасьцяў Берасьця.
Вайскова-патрыятычны спартыўны зьлёт праваслаўнай моладзі Беларусі імя Канстанціна Астроскага адбываецца на базе Пінскага памежнага атраду.
Загрузіць яшчэ