Масавай акцыяй маёр Ігар Цівунчык палічыў ускладаньне кветак да помніку Яну Чачоту ў мястэчку Новая Мыш Баранавіцкага раёну:
«Я ў яго пытаўся, хто ж гэта данёс. А ён кажа, што вы ж, маўляў, усё ў інтэрнэт выклалі. Відаць, ім трэба выконваць фінансавы плян, бракуе ў кашальку грошай. Вядома, мяне, па-чалавечы, гэтая сытуацыя абурае. Трэба каб радаваліся, што замест сьмецьця кветкі паставілі, што людзі шануюць сваіх паэтаў», — кажа Міхась Бернат.
9 ліпеня сябры Таварыства беларускай мовы і іншых арганізацыяў зладзілі ў Русінах фэст да 220-годзьдзя Яна Чачота, паэта-рамантыка, зьбіральніка народных песьняў, сябры «таварыства філяматаў і філарэтаў».
На фэсьце з дакладам пра рамантызм лірыкі Яна Чачота выступіў Міхась Бернат.
Міхась Бернат — аўтарытэтны баранавіцкі краязнавец, які ўласнымі сіламі стварыў у Русіне музэй, прычыніўся да ўсталяваньня памятных шыльдаў многім гістарычным дзеячам з Баранавіцкага краю.