У Кіеве ля сьценаў адміністрацыі прэзыдэнта сёньня сабраліся каля тысячы чалавек, якія патрабуюць спыніць рэжым аднабаковага спыненьня вагню на ўсходзе краіны і ўвесьці там ваеннае становішча.
Цяпер каля расейскае амбасады у Кіеве спакойна, парадак кантралююць прадстаўнікі міліцыі і дзяржаўнае аховы дыпляматычных прадстаўніцтваў.
Каля расейскае амбасады у Кіеве спакойна, парадак кантралююць прадстаўнікі міліцыі і дзяржаўнае аховы дыпляматычных прадстаўніцтваў. Шмат мінакоў спыняецца, каб паглядзець на вынікі акцыі пратэсту, час ад часу вынікаюць спрэчкі, але да сілавога супрацьстаяньня не даходзіць. На будынку побач з амбасадай жыхары вывесілі сьцягі Ўкраіны і Эўразьвязу. Фота Паўло Зуб'юка.
Сёньня раніцай у Кіеве працягнуліся распачатыя ўчора акцыі памяці ахвяраў дэпартацыі крымскататарскага народу «Запалі агменьчык у сваім сэрцы».
Сёньня у Кіеве адбылося пікетаваньне Вышэйшага спэцыялізаванага суду, у якім удзельнічалі ня толькі грамадзкія актывісты, але і прадстаўнікі дзьвюх сотняў «Самаабароны Майдану».
Майдан пераўтвараецца ў мэмарыял і турыстычную выбітнасьць.
На Майдане Незалежнасьці ў Кіеве зацішша. Аднак грамадзяне, якія засталіся у намётавым лягеры, гатовыя стаяць да выбараў прэзыдэнта, якія адбудуцца 25 траўня.
На Майдане Незалежнасьці ў Кіеве зацішша. Аднак грамадзяне, якія засталіся у намётавым лягеры, гатовыя стаяць да выбараў прэзыдэнта, якія адбудуцца 25 траўня. Калі ж выбары будуць недэмакратычнымі - пратэстоўцы гатовыя стаяць і даўжэй, нават высадзілі невялікі агарод. Акрамя таго, на плошчы і вуліцы Хрышчацік адбываецца збор ахвяраваньняў для украінскае арміі і запіс добраахвотнікаў у Нацыянальную гвардыю, створаную на базе ўнутраных войскаў.
Студэнты абвінавачваюць рэктара Кіеўскага нацыянальнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту ў рэпрэсіях супраць навучэнцаў, якія ўдзельнічалі ў Эўрамайдане, а таксама ў карупцыі.
Карэспандэнт Свабоды Паўло Зуб'юк адным зь першых трапіў у рэзыдэнцыю былога прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча ў Межыгор'е. Учора ўдзельнікі Майдану змаглі бесьперашкодна ўвайсьці на тэрыторыю палаца і парка, аховы і гаспадароў не было. Там пратэстоўцы знайшлі залатыя вырабы, прадметы раскошы, каштоўныя паперы, зброю і інш.
19 лютага на Майдане ў аб’ектыве нашага карэспандэнта Паўла Зуб’юка
Але бальшыня барыкадаў стаіць, як і раней.
Карэспандэнт Свабоды ў Кіеве пагутарыў з двума беларусамі, бацькам і сынам, якія выйшлі на барыкады зь бела-чырвона-белым сьцягам.
У інтэрвію Свабодзе сваім бачаньнем сытуацыі ў Кіеве, дзе цяпер назіраецца пэўнае «зацішша», няма брутальны дзеяньняў але і няма перамоўнага працэсу, падзяліўся ўкраінскі палітоляг і публіцыст Астап Крыўдык, у мінулым — удзельнік Аранжавай рэвалюцыі 2004 года і актывіст Грамадзянскай кампаніі «Пора».
9 лютага 2014. Фота Паўло Зуб'юк
Сёньня ў культурна-мастацкім цэнтры ”Підwall” пры Нацыянальным унівэрсытэце “Кіева-Магілянская Акадэмія” адбылася ўкраінска-беларуская літаратурная вечарына.
Сёньня ў Кіеве пачалася “Беларуская вясна” – фэстываль беларускае культуры ва Ўкраіне, арганізаваны актывістамі ініцыятывы “Салідарнасьць”.
Сёньня ў Кіеве актывісты ініцыятывы “Салідарнасьць” арганізавалі акцыю каля офісу дабрачыннага фонду першай лэдзі Ўкраіны Кацярыны Юшчанкі.