Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удзельнікі акцыі памяці ў Кіеве пратэставалі каля расейскай амбасады


Сёньня раніцай у Кіеве працягнуліся распачатыя ўчора акцыі памяці ахвяраў дэпартацыі крымскататарскага народу «Запалі агменьчык у сваім сэрцы».

Пасьля мітынгу каля помніка Тарасу Шаўчэнку каля тысячы чалавек пад сьцягамі крымскататарскага народу вырушылі да расейскае амбасады каб засьведчыць свой пратэст супраць палітыкі расейскіх акупацыйных уладаў у Крыме.

Учора увечары на Міхайлаўскай плошчы Кіева адбылася традыцыйная акцыя памяці ахвяраў дэпартацыі. На акцыі выступіў адзін зь лідэраў крымскіх татараў, дысыдэнт і народны дэпутат украінскага парлямэнту Мустафа Джамілёў, а таксама вядомы расейскі дысыдэнт Уладзімір Букоўскі.

Усе акцыі з нагоды 70-й гадавіны дэпартацыі ў Крыме забароненыя. У цэнтар Сімферопалю сьцягнутыя расейскія войскі і паліцыя.


Кіеў, 18 траўня:


Кіеў, 17 траўня:
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG