Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Майдане талакой прыбіраюць барыкады і фоткаюцца з БТРамі. Фотагалерэя


Майдан пераўтвараецца ў мэмарыял і турыстычную выбітнасьць.

Гэтымі выходнымі у Кіеве адбылося прыбіраньне Майдану Незалежнасьці, а таксама дэмантаж часткі барыкадаў. Адчыненая для праезду і вуліца Грушэўскага, на якой засталіся дэкаратыўныя барыкады у гонар загіблых. На адной зь іх усталяваны партрэт Жызнеўскага і бел-чырвона-белы сьцяг.

Каля плошчы Эўрапейскай стаяць аўтамабілі актывістаў «Аўтамайдану», зьнішчаныя «беркутаўцамі» і цітушкамі, на рамонт якіх зьбіраюць ахвяраваньні.

Акрамя таго, у намётавим лягеры бачна былых актывістаў Самаабароны Майдану, а цяпер жаўнераў Нацыянальнае Гвардыі, якія толькі што прынялі прысягу.

Фота Паўло Зуб'юка
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG