У яе межах была арганізаваная прэзэнтацыя новых кніг беларускіх літаратараў (У.Ахроменка, М.Клімковіч, Н.Бабіна, С.Квяткоўскі, С.Прылуцкі, Л.Асіпенка, К.Квяткоўска), а таксама ўкраінска-беларускі паэтычны слэм.
Слэм быў аформлены як баксэрскі турнір: у залі былі нацягнутыя абмежавальныя тросы, паміж якімі змагаліся ў паэтычнай упраўнасьці падзеленыя на пары ўкраінскія і беларускія маладыя паэты. У складзе беларускае каманды былі Вера Бурлак, Віктар Жыбуль, Марыя Мартысевіч, Сяржук Мядзьведзяў, Віталь Рыжкоў, а таксама трэнэр каманды – Андрэй Хадановіч. Паводле рашэньня перапоўненае глядацкае залі, перамагла каманда Беларусі.
Сёньняшняя літаратурная вечарына была апошняй падзеяй арганізаванага актывістамі ініцыятывы “Салідарнасьць” культурнага фэстывалю “Беларуская Вясна”, які адбываўся ва ўкраінскай сталіцы з 22 сакавіка.