На Майдане Незалежнасьці ў Кіеве зацішша. Аднак грамадзяне, якія засталіся у намётавым лягеры, гатовыя стаяць да выбараў прэзыдэнта, якія адбудуцца 25 траўня. Калі ж выбары будуць недэмакратычнымі - пратэстоўцы гатовыя стаяць і даўжэй, нават высадзілі невялікі агарод. Акрамя таго, на плошчы і вуліцы Хрышчацік адбываецца збор ахвяраваньняў для украінскае арміі і запіс добраахвотнікаў у Нацыянальную гвардыю, створаную на базе ўнутраных войскаў.