Латвія, Літва і Эстонія ў наступныя тыдні паведамяць Беларусі і Расеі аб датэрміновым выхадзе з адзінай энэргетычнай сыстэмы — на паўгода раней, чым чакалася.
Экіпаж загінуў.
Сьледчы камітэт Армэніі завёў крымінальную справу пасьля сутыкненьняў паміж паліцыяй і мітынгоўцамі падчас пратэстаў у Ерэване.
Год таму, у ноч на 6 чэрвеня 2023 году, падчас расейскай акупацыі поўдня Ўкраіны была разбураная Кахоўская ГЭС. Затапіла населеныя пункты ў Мікалаеўскай і Херсонскай абласьцях Украіны.
З 2020 году беларускія ўлады папулярызавалі яшчэ адзін спосаб ціску на крытыкаў рэжыму — іх пазбаўляюць бацькоўскіх правоў або пагражаюць адабраць дзяцей.
У Астане завяршыўся працэс у справе былога міністра эканомікі Казахстану Куандыка Бішымбаева, які абвінавачваецца ў катаваньні і забойстве сваёй жонкі Салтанат Нукенавай.
У Беларусі засталося толькі некалькі сотняў вагнэраўцаў, лічаць аглядальнікі, з якімі ўдалося пагаварыць Настоящему времени. Пасьля няўдалага мецяжу Яўгена Прыгожына ў чэрвені 2023 года ў Беларусі апынуліся некалькі тысяч наймітаў ПВК «Вагнэр». Чым яны займаліся і дзе яны зараз?
У Расеі і ў Беларусі ўсё часьцей загараюцца аўтобусы, якія вырабляе Менскі аўтамабільны завод. Было некалькі выпадкаў, калі аўтобус падчас руху, з пасажырамі, якія знаходзіліся ў салёне, пачынаў гарэць або дыміцца.
Былы дарадца прэзыдэнта ЗША (2018–2019) Джон Болтан у інтэрвію «Настоящему времени» расказаў, якім павінен быць адказ Ізраіля на атаку Ірана, а таксама ацаніў наколькі ўразьлівая пазыцыя Ўкраіны на фронце і як можа зьмяніцца сытуацыя ў выпадку перамогі Дональда Трампа на прэзыдэнцкіх выбарах у ЗША.
Павал Дураў выказаў меркаваньне, што чуткі аб падтрымцы расейскімі ўладамі мэсэнджара Telegram распаўсюджваюць і падтрымліваюць канкурэнты плятформы.
Іран выпусьціў па Ізраілі больш за 300 снарадаў, у тым ліку 170 дронаў, 30 крылатых ракет і 120 балістычных ракет, заявіў прадстаўнік Арміі абароны Ізраіля Даніэль Хагары. Паводле яго слоў, 99 працэнтаў зь іх былі перахоплены сродкамі СПА.
Аб’яднаньне беларускіх сілавікоў BelPol апублікавала расьсьледаваньне «Гісторыя самага вялікага хабару Лукашэнкі — Рэзыдэнцыя Ўсход». Гэта фільм пра яшчэ адну рэзыдэнцыю Аляксандра Лукашэнкі, у якой прапісаны яго сыны, нявесткі і ўнукі. Яна знаходзіцца на Менскім моры.
Кнігу Сашы Філіпенкі ў турме на Акрэсьціна чыталі і перадавалі з камэры ў камэру. Аўтар лічыць, што галоўная ўзнагарода, якую можа атрымаць пісьменьнік — што кніга дапамагае людзям.
Як найменей 133 чалавекі загінулі пры нападзе на «Крокус Сіці Хол» пад Масквой ўвечары 22 сакавіка, паводле афіцыйных зьвестак. Дзясяткі чалавек працягваюць знаходзіцца ў бальніцах. Сама канцэртная пляцоўка была амаль цалкам разбурана ў выніку выбухаў.
Адным з аб’ектаў расейскіх авіяўдараў 22 сакавіка стала Дняпроўская гідраэлектрастанцыя.
15–17 сакавіка 2024 года ў Расеі адбываюцца выбары прэзыдэнта, сёньня і заўтра ідзе датэрміновае галасаваньне.
Што вядома пра напад на паплечніка Навальнага Леаніда Волкава ў Вільні.
Чэхіі ўдалося сабраць грошы на закупку 300 тысяч снарадаў для Ўкраіны. Агулам плянуецца набыць 800 тысяч снарадаў. У Празе раней заяўлялі, што ведаюць, дзе ўзяць боепрыпасы для Ўкраіны за межамі Эўропы. На іх працягваюць зьбіраць грошы. Фінансава ўдзельнічаюць Нямеччына, Нідэрлянды і Нарвэгія.
Выніковым адказам Захаду на сьмерць расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага будзе падтрымка Ўкраіны. Пра гэта ў інтэрвію вядучай тэлеканалу «Настоящее время» Ірыне Рамалійскай заявіла журналістка Жанна Нямцова — дачка забітага дзевяць гадоў таму ў Маскве апазыцыйнага палітыка Барыса Нямцова.
Загрузіць яшчэ