На месцы будынка былой ткацкай мануфактуры Каліноўскіх, што ў Якушоўцы Сьвіслацкага раёну, невядомыя зрабілі звалку. Сьмецьце пачалі ссыпаць нядаўна. Мясцовыя людзі сумняюцца, што гэта справа рук вяскоўцаў.
Прычым такімі тэмпамі, што ў некаторых месцах ад мэтровае таўшчыні сьцяны неўзабаве амаль нічога не застанецца.
Жыхары дома № 34а па вуліцы Пестрака ў Горадні, якіх улады праз суд высяляюць з кватэраў, абяцаюць пайсьці на скрайнія меры. Іх дом нечакана для іх саміх стаў інтэрнатам, які зьбіраюцца зачыніць на капрамонт, а потым засяліць іншымі людзьмі. У 160-кватэрным доме ўжо апусьцелі больш за сто кватэраў.
Судзьдзя Ленінскага раёну Горадні Натальля Козел прызнала сябра аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Сяргея Верамеенку вінаватым у распаўсюдзе ўлётак без выходных дадзеных.
На Слонімскай птушкафабрыцы звольнены рабочы Віктар Марчык, які неаднойчы адкрыта адстойваў правы рабочых фабрыкі, публічна крытыкаваў дырэктара за безгаспадарнасьць. Свае правы Марчык чарговым разам зьбіраецца адстойваць праз суд.
Уладзімера Хільмановіча вусна папярэдзілі ў КДБ, што ягоныя артыкулы ў беластоцкай газэце «Ніва» могуць падпадаць пад крымінальны артыкул аб дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь.
Мікалая Ўласевіча, каардынатара ініцыятывы «Астравецкая АЭС — гэта злачынства» мясцовыя міліцыянты папрэдзілі пра адказнасьць за правядзеньне несанкцыянаванай акцыі.
На мабільны тэлефон праваабаронцы і грамадзкага актывіста Уладзімера Хільмановіча затэлефанаваў супрацоўнік КДБ, які прадставіўся прозьвішчам Далгіх і прапанаваў зьявіцца ў мясцовае аддзяленьне УКДБ па Гарадзенскай вобласьці.
Слонімскіх актывістаў амаль празь месяц пасьля адзначэньня ўгодкаў БНР масава пачалі выклікаць у міліцыю на прафіляктычныя размовы. Актывісты лічаць, што такім чынам улады імкнуцца іх запалохаць.
Гарадзенскае прадпрыемства «Гродна Азот» — прыкладна таго ж профілю, што і тэхаскі завод па вытворчасьці мінеральных угнаеньняў, дзе ўчора здарыўся выбух, у выніку якога загінулі і пацярпелі шмат людзей, вялікі ўрон нанесены гораду.
У Бераставіцкім раёне разьлілася рэчка Сьвіслач. Некалькі дамоў у вёсцы Ярмолічы стаяць у вадзе. Палі і балота наўкола таксама ў вадзе. Вёска Ярмолічы знаходзіцца на трасе Горадня — Сьвіслач.
Жыхары памежных вёсак на Гарадзеншчыне кажуць, што ўлады забыліся пра абяцаньне адкрыць 50-кілямэтровую зону з Польшчай і Літвой, бо баяцца, што беларусы ўбачаць, як жывуць людзі пры дэмакратыі, і перастануць глядзець БТ.
Акторы Гарадзенскага аблдрамтэатру з-за непаважлівых паводзінаў гледачоў — гарадзенскіх школьнікаў — спынілі спэктакль.
Міліцыя завяла адміністрацыйную справу супраць актывістаў мястэчка Бярозаўка Лідзкага раёну, убачыўшы на сайце Радыё Рацыя здымак зь іхняй акцыі на Дзень Волі.
Загад пра звальненьне падпісаў рэктар Гарадзенскага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы Андрэй Кароль.
Прафэсар Гарадзенскага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы Вячаслаў Швед выступіў з адкрытым лістом да выкладчыкаў ўнівэрсытэту.
Рада Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы большасьцю галасоў не зацьвердзіла пад па Вячаслава Шведа на пасаду прафэсара.
Ваўкавыская раённая газэта «Наш час» апублікавала сьпіс ураджэнцаў раёна, якія ваявалі ў Аўганістане. Напачатку ў гэтым сьпісе не аказалася прозьвішча палітвязьня Мікалая Аўтуховіча.
У Горадні ў краме з канфіскаванымі тварамі зьявіліся кнігі, якія былі забраныя падчас леташняй прэзэнтацыі часопіса «Архэ», з-за якой быў затрыманы рэдактар выданьня Валер Булгакаў.
Нягледзячы на забарону ўладаў, многія актывісты на Гарадзеншчыне ўсё ж па-свойму адзначаюць 95-я ўгодкі Беларускай Народнай Рэспублікі.
Загрузіць яшчэ