Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палац Валовічаў у Сьвяцку разбураецца


Прычым такімі тэмпамі, што ў некаторых месцах ад мэтровае таўшчыні сьцяны неўзабаве амаль нічога не застанецца.

Былы палац Валовічаў у вёсцы Сьвяцк, што паблізу Горадні, з канца 2009 году належыць санаторыю «Азёрны». Паводле праекту рэстаўрацыі тут павінен зьявіцца шматфункцыянальны аздараўленчы комплекс. Але гэта пляны, разьлічаныя аж да 2017 году. А прыгожы палац, збудаваны ў XVIII стагодзьдзі італійскім архітэктарам Джузэпэ Сака, тым часам разбураецца.

Летась і пазалетась побач з палацам ачысьцілі сажалкі. А вялікі парк з старымі дрэвамі дагэтуль занядбаны.

Адмыслоўцы адносяць палацава-паркавы ансамбль Валовічаў да эпохі росквіту барока. У некаторых элемэнтах аздабленьня ўжо адчуваецца ўплыў клясыцызму, што дадае своеасаблівага шарму.

Гарадзенскія гісторыкі называюць гэты архітэктурны помнік сапраўдным гонарам нашае зямлі. Ён уражвае ўсіх, хто наведвае Сьвяцк. Тым ня менш руйнуецца проста на вачах.

У савецкія часы і да пачатку двухтысячных гадоў у палацы Валовічаў месьціўся санаторый для хворых на сухоты. Але за станам архітэктурнага помніка, які ахоўваецца дзяржавай, належнага дагляду так і не было. А вось здымкі сьведчаць, што з палацам цяпер.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG