Слонімскія актывісты падавалі заяўкі на правядзеньне беларускай дыктоўкі, урачыстага сходу, прысьвечанага Дню волі і мітынга. Урачыстасьці плянаваліся на тры дні. Аднак у правядзеньні ўсіх мэрапрыемтваў улады адмовілі.
Сябры і калегі ня хочуць верыць у самагубства.
Каб зрабіць рэпартаж пра будоўлю станцыі, карэспандэнт Радыё Свабода падаў у Дырэкцыю будаўніцтва Астравецкай АЭС усе дакумэнты, якія там ад яго запатрабавалі.
На Гарадзеншчыне сябры БХД праводзяць «Хвалю салідарнасьці з палітвязьнямі». Падчас акцыі высьвятляецца: многія жыхары вобласьці ня ведаюць, што ў Беларусі ёсьць палітзьняволеныя.
Андрэй Чарнякевіч, дацэнт Гарадзенскага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы, звольнены, як высьветлілася, на асабістае ўказаньне старшыні аблвыканкаму Сямёна Шапіры, ня мог уладкавацца ў Горадні і зьехаў у пошуках працы за мяжу.
Сябры партыі БХД на Гарадзеншчыне ладзяць кампанію за беларускую мову на старонках раённых газэтаў. У лістах, скіраваных у рэдакцыі, яны патрабуюць, каб палова матэрыялаў друкавалася на беларускай мове. Рэдактары газэтаў іхняй заклапочанасьці не падзяляюць.
БХД распачала ў бязлюдным гарадзенскім парку «Румлёва» забаронены ўладамі пікет. Сябры БХД памылкова палічылі, што пікет дазволены, і вымушаныя былі разысьціся, бо міліцыянты папярэдзілі іх, што гэта несанкцыянаванае мерапрыемства.
На Гарадзеншчыне колькасьць ахвотных атрымаць «карту паляка» — дакумэнт, які дае этнічным палякам пэўныя ільготы пры наведваньні Польшчы, навучаньні і працы ў гэтай краіне — апошнім часам павялічваецца.
Прадпрымальнікаў гарадзенскага рынку «Цэнтральны» чакае падвышэньне цаны арэнды на 77,4%. Калі прапанова адміністрацыі рынку будзе зацьверджаная, многім прадпрымальнікам давядзецца зачыніць свой бізнэс.
І работнікі сельсавету, і жыхары вёскі Путрышкі сёньня ня вельмі ўяўляюць, як могуць ліквідаваць сельсаветы і хто зможа выконваць іх функцыі.
29 студзеня ў Гродзенскім абласным судзе не задаволілі скаргі праваабаронцаў Хільмановіча, Сазонава і Юргеля, аштрафаваных судом Ленінскага раёну Горадні за фатаграфаваньне на вуліцы з партрэтамі Бяляцкага.
На тэрыторыі Слонімскага раёну Гарадзенскай вобласьці паблізу вёскі Мізгіры зрабілі склад пэстыцыдаў, якія праляжалі ў сховішчах каля сарака гадоў.
Навіна пра ініцыятыву гарадзенскай пракуратуры адмяніць бясплатную мэдыцыну і ўзьняць аплату за дзіцячыя садкі для «чаўнакоў» — людзей, якія езьдзяць, каб зарабіць, у Польшчу і Літву — хутка распаўсюдзілася на Гарадзеншчыне.
22 студзеня ў Сьвіслачы Гарадзенскай вобласьці ўрачыста ўганаравалі 150-я ўгодкі пачатку паўстаньня 1863 году пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага.
Праваслаўны сьвятар у Гародні просіць прыхаджан дапамагчы аплаціць камунальныя паслугі за храм.
Гарадзенскія праваабаронцы Уладзімер Хільмановіч, Віктар Сазонаў і Раман Юргель асуджаны Ленінскім судом Горадні на паўтары мільёны кожны нібыта за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце.
Першая мастацкая галерэя ў праваслаўным храме на тэрыторыі Беларусі адчынілася ў Горадні ў царкве сьвятога Лукі (Война-Ясянецкага).
У Горадні на білбордах зьявілася рэкляма ў падтрымку беларускай мовы.
Гарадзенку Ірыну Данілоўскую Сьвіслацкі раённы суд асудзіў безь яе прысутнасьці на 8 базавых велічынь за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. Такім чынам міліцыянты ў Сьвіслачы расцанілі ўшанаваньне памяці паўстанцаў Каліноўскага, якое адбылося 27 кастрычніка. Завочна асуджаны і актывіст Алесь Кіркевіч. Праўда, праз тэлефон яму адмовіліся паведамляць, якое пакараньне вынесена.
Загрузіць яшчэ