Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вячаслава Шведа звольнілі з Гарадзенскага ўнівэрсытэту


Вячаслаў Швед
Вячаслаў Швед

Загад пра звальненьне падпісаў рэктар Гарадзенскага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы Андрэй Кароль.

У мінулым месяцы доктара гістарычных навук Вячаслава Шведа звольнілі з пасады загадчыка катэдры беларускай культуры і рэгіянальнага турызму, а 1 красавіка Рада ўнівэрсытэту не абрала яго на пасаду прафэсара па конкурсе.

Прафэсар Вячаслаў Швед выступіў з адкрытым лістом да выкладчыкаў Гарадзенскага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы. Ён заявіў, што лічыць сваё звальненьне «палітычным рашэньнем — помстай за выдадзеную кнігу «Гродназнаўства. Гісторыя эўрапейскага горада».

Некалькі месяцаў таму з Гарадзенскага дзяржунівэрсытэту па палітычных матывах быў звольнены дацэнт Андрэй Чарнякевіч, таксама адзін з аўтараў кнігі «Гродназнаўства». У знак пратэсту супраць палітычнага перасьледу з унівэрсытэту вымушаны быў сысьці старшы выкладчык Ігар Кузьмініч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG